X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Павел Коваль: Беларусь становіцца асноўным геапалітычным пытаннем Польшчы

12.02.2020 14:44
У адносінах з Мінскам няма часу на поўнае ігнараванне Лукашэнкі.
Paweł Kowal
Paweł KowalPR

Прафесар паліталогіі, дэпутат Сейму Павел Коваль працягвае тэму Беларусі ў выданні Rzeczpsopolita. Палітолаг Павел Коваль разважае аб тым, якое значэнне Беларусь Аляксандра Лукашэнкі мае для Польшчы і якім чынам Варшава павінна размаўляць з Мінскам.

Выглядае, што менавіта цяпер Беларусь прыдбала стратэгічна важную вагу для Польшчы. Коваль вылучае два магчымыя варыянты кантактаў з Мінскам.

Варыянт першы вынікае з меркавання, што шчыльная інтэграцыя Беларусі і Расіі стала ўжо здзейсненым фактам і няма ніякага сэнсу ствараць фальшывыя сітуацыі падтрымкі Аляксандра Лукашэнкі. Тут адразу прыгадваюцца такія аргументы, кшталту - ваенныя і сілавыя структуры, дзяржаўная адміністрацыя Расіі і Беларусі ўжо фактычна знаходзяцца на высокай ступені інтэграцыі.

Другі варыянт польскай і агулам заходняй палітыкі ў дачыненні да цяперашняй Беларусі ўяўляе сабой пастаянную гульню. Гэтая гульня з Мінскам павінна бесперапынна працягвацца, нават калі не бачна яе  вынікаў. Дадзненая мадэль выглядае так: Лукашэнка гуляе і гуляем мы. Аднаго разу ён грае любоў да Расіі, іншым разам любоў да Захаду.

Менавіта на такім бачанні грунтуецца палітыка амерыканскай адміністрацыі Дональда Трампа ў дачыненні да Беларусі і нядаўні візіт Майкла Пампеа ў Мінск з’яўялецца моцным пацверджаннем гэтага, піша Павел Коваль.

У адносінах з Мінскам няма часу на поўнае ігнараванне Лукашэнкі. Бо без кантактаў з ім наагул не будзе магчымасці падтрымаць беларускую грамадзянскую супольнасць; без кантактаў з ім не атрымаецца падтрымаць тамтэйшых палякаў, тамтэйшыя каталіцкія парафіі. Пагадзіцеся, другі варыянта стасункаў з Мінскам мае больш плюсаў.

Пра варыянты стратэгіяў адносін захаду з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі ў газеце Rzeczpospolita пісаў прафесар паліталогіі, палітык Павел Ковель

эж