X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Польшча хоча годна адзначыць 80 гадавіну Катыні

14.02.2020 16:15
Афіцыйная Варшава хоча дамовіцца Расіяй пра магчымасць правядзення ўрачыстага ўшанавання памяці ахвяр у Катыні.
Аўдыё
  • Афіцыйная Варшава будзе звяртацца да расійскага боку з нотай у справе адзначэння 80 гадавіны Катынскага генацыду
Міністр замежных спраў Польшчы Яцэк ЧапутовічEPA/KIMMO BRANDT

Міністр замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч заявіў, што для польскіх уладаў і катынскіх сем'яў важна правесці годнае ўшанаванне 80 гадавіны Катыні. Нагадаем, што ў гэтай вёсцы пад Смаленскам у 1940 годзе былі расстраляныя тысячы польскіх афіцэраў на загад вышэйшага кіраўніцтва СССР. Расстрэлы праводзіліся ў розных месцах, але ў памяці палякаў гэтая трагедыя застаецца як Катынскі генацыд, у звязку з месцам, дзе былі адкрыты першыя магілы расстраляных польскіх афіцэраў.

Прэзідэнцкі міністра Павал Муха паведаміў, што таксама прэзідэнт Анджэй Дуда выступае за тое, каб годна правесці памятныя ўрачыстасці.

- Няма сумневу ў тым, што гэта павінна быць сапраўдная ўрачыстасць. Аднак нам трэба браць пад увагу шматлікія акалічнасці. У першую чаргу, ідзецца пра месца правядзення. Таксама абмяркоўваецца справа таго, хто з вышэйшага кіраўніцтва краіны будзе ў гэты месцы, каб ушанаваць памяць і нагадаць пра тыя падзеі.
Канцылярыя ўраду паведаміла, што плануецца візіт прэмʼер-міністра Польшчы Матэвуша Маравецкага ў Катынь і Смаленск.

Кіраўнік польскай дыпламатыі Яцэк Чапутовіч паведаміў, што вядуцца размовы пра тое, як будзе выглядаць цырымонія памяці.

- З боку катынскіх семʼяў ёсць спадзяванні, што польскія ўлады будуць у гэтым удзельнічаць. Ёсць прыхільнае стаўленне кіраўніцтва дзяржавы, у першую чаргу прэм'ер-міністра. Вядуцца размовы на дадзеную тэму ў канцылярыі прэзідэнта. Таксама будуць дэбаты ў парламенце. Зразумела, што трэба будзе правесці размовы з расійскім бокам. Ідзецца пра доступ да месца. Гэта будзе прадметам нашых перамоваў у бліжэйшым часе. Пакуль мы чакаем на рашэнні ў Польшчы адносна формулы мерапрыемства, удзелу розных асобаў.

Пасля таго, як польскі бок вызначыцца з формулай урачыстасцяў, афіцыйная Варшава будзе звяртацца да расійскага боку з нотай у справе адзначэння 80 гадавіны Катынскага генацыду.

- У бліжэйшым часе мы звернемся да расійскага боку з нотай, з просьбай аб дапамозе ў арганізацыі візіту дзяржаўных прадстаўнікоў 10 красавіка ў Катыні пад Смаленскам, з просьбай дазволіць правесці ўрачыстасці там на месцы. Гэта будзе афіцыйны зварот. Мы разлічваем на прыхільнае стаўленне расійскага боку.

Першыя размовы на гэтую тэму могуць адбыцца ўжо ў бліжэйшыя дні. Польскі міністр замежных спраў і расійскі міністр будуць удзельнічаць у Канферэнцыі па бяспецы ў Мюнхене. Іх сустрэча пакуль не пацверджаная.

- Пры канцы тыдня з пятніцы па нядзелю я буду на канферэнцыі па бяспецы ў Мюнхен. Наколькі мне вядома міністр Лаўроў таксама збіраецца ўзяць удзел. Паглядзім, ці будзе магчымасць кароткай сустрэчы ды размовы на гэтую тэму. Мы адкрытыя на размовы з расійскім бокам, каб забяспечыць годнае ўшанаванне важнай для нас гадавіны.

Сёлета мінае 80 год з расстрэлу ваеннапалонных польскіх афіцэраў савецкімі карнымі органамі. Польшча хоча годна адзначыць гэтую гадавіну. Варшава рыхтуе ноту з просьбай аб дапамозе ў арганізацыі ўрачыстасцяў да расійскага боку.

Юры Ліхтаровіч