Беларуская Служба

Ірацыянальны страх можа вырашаць аб выніках выбараў

04.03.2020 13:44
У палітыцы рацыяналізм значна менш важны, чым эмоцыі, асабліва негатыўныя.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock.com / corgarashu

Хто лепш абслужыць боязі палякаў? Пад такім загалоўкам Марэк Мігальскі піша ў выданні Rzeczpospolita, што ірацыянальны страх можа вырашаць аб выніках выбараў. Факты такія, што ад новага каронавіруса ў Польшчы ніхто яшчэ не памёр, большасць хворых на свеце маюць лёгкую форму і хутка выздараўліваюць, а ад грыпу толькі ў лютым у краіне памерла 15 чалавек. Такія факты, але яны не маюць ніякага значэння, паколькі людзі баяцца смерці менавіта ад каронавіруса. Палітыкі гэта разумеюць, таму яны пачалі адказваць на страхі палякаў. Гэты страх можа нават вырашыць, хто стане прэзідэнтам у траўні. Патэнцыйныя лятальныя зыходы ад заражэння новай інфекцыяй могуць пашкодзіць актуальнаму прэзідэнту Анджэю Дудзе.

Калі б так сталася, гэта быў бы не першы падобны выпадак у найноўшай гісторыі Польшчы. У 2015 годзе панічная боязь сямі тысяч уцекачоў, якіх згадзілася прыняць дзяржава, стала адной з прычын паражэння «Грамадзянскай платформы» на парламенцкіх выбарах і Браніслава Камароўскага – на прэзідэнцкіх.

Сёння ролі памяняліся – апазіцыя нападае на кіроўную партыю «Права і справядлівасць», што яна неэфектыўна рыхтуе краіну да эпідэміі. Апазіцыя карыстаецца такімі ж папулісцкімі метадамі, якімі карыстаўся «ПіС». У траўні мы пераканаемся, ці такая тактыка прынясе поспех іншаму кандыдату, чым Анджэй Дуда.

У палітыцы рацыяналізм значна менш важны, чым эмоцыі, асабліва негатыўныя. Сярод іх істотную ролю адыгрывае страх, – падсумоўвае аўтар артыкулу.

нг