Беларуская Служба

«Найбольш аптымальным аэрапортам з’яўляецца Віцебск, Смаленск увогуле не разглядаецца»

05.03.2020 17:12
Калі Маравецкі паляціць у Смаленск на 10-ю гадавіну авіякатастрофы, то будзе прызямляцца ў Віцебску - прадстаўнік ураду Польшчы. 
-       , , , 4  2020
Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі сядае ва ўрадавы самалёт, Прага, Чэхія, 4 сакавіка 2020 года PAP/Leszek Szymański

Неўзабаве – 10 красавіка. У сучаснай польскай гісторыі – гэта адзін з найбольш трагічных момантаў, таму што ў гэты дзень у 2010 годзе разбіўся польскі ўрадавы самалёт пры спробе пасадкі ў Смаленску. У авіякатастрофе загінулі прэзідэнт Лех Качыньскі з жонкай Марыяй, высокапастаўленыя палітыкі, грамадскія дзеячы, духавенства – агулам 96 чалавек. Польская дэлегацыя накіроўвалася ў Катынь на жалобныя мерапрыемствы, прысвечаныя 70-й гадавіне расстрэлу польскіх афіцэраў сталінскімі катамі.

Партал правай арыентацыі WPolityce.pl паведамляе, што прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі хацеў быў узяць удзел у жалобных урачыстасцях з нагоды 10-й гадавіны катастрофы пад Смаленскам, але згаданае пытанне пакуль што застаецца адкрытым. Асноўная прычына – гэта кепскія адносіны паміж Варшавай і Масквой. Актуальна ў вырашэнне пытання задзейнічаныя польскія дыпламаты, разглядаюцца розныя магчымасці.

Нядаўна ў эфіры найбуйнейшай польскай радыёстанцыі RMF FM кіраўнік Канцылярыі прэм’ер-міністра Міхал Дворчык расказваў пра магчымасць паездкі Маравецкага ў Смаленск. Паводле яго, актуальна польскі бок вядзе перамовы з Расіяй і Беларуссю. На пытанне журналіста, дзе б прызямляўся польскі ўрадавы самалёт у выпадку, калі паездка адбудзецца, Дворчык сказаў, што «найбольш аптымальным аэрапортам з’яўляецца Віцебск, Смаленск увогуле не разглядаецца», – паведамляе партал WPolityce.pl.

вс