Беларуская Служба

Амерыканскае выданне назвала Анну Валентыновіч адной з самых уплывовых жанчын стагоддзя

07.03.2020 15:00
«Тайм» называе яе «маці польскай незалежнасці».
Tekst i grafika przygotowana przez Time.
Tekst i grafika przygotowana przez "Time".Time/Twitter

 

Амерыканскае тыднёвае выданне «Тайм» назвала легенду польскай «Салідарнасці» Анну Валентыновіч адной з ліку ста жанчын, якія аказалі самы вялікі ўплыў на мінулае стагоддзе – піша Niezalezna.pl.

Валентыновіч загінула ў смаленскай авіякатастрофе амаль дзесяць гадоў таму. Партрэты ста жанчын апошняга стагоддзя – гэта праект тыднёвіка, які павінен звярнуць увагу на ўплывовых жанчын, якія часта заставаліся ў ценю мужчын. Выданне нагадвае, што раней гэты спіс называўся «Men od the Year» (Мужчына года), а пазней назоў быў зменены – на «Person of the Year» (Асоба года), хаця і так у большасці званне прысвойвалася мужчынам.

Анна Валентыновіч стала жанчынай 1980 года. «Тайм» называе яе «маці польскай незалежнасці». Выданне нагадвае яе біяграфію і тое, што яе звальненне з Гданьскай суднаверфі (тады суднаверфі імя Леніна) стала прычынай страйкаў.

«Тайм» піша, што Валентыновіч звольнілі за яе актыўную дзейнасць у абарону рабочых. Страйк, які распачалі супрацоўнікі верфі ды іншых прадпрыемстваў, выклікаў масавыя пратэсты. У выніку ўладам прыйшлося пайсці на кампраміс са страйкуючымі і падпісаць паразуменне, якое стала пачаткам нараджэння першага свабоднага прафесійнага саюзу ў камуністычнай Усходняй Еўропе – «Салідарнасці».

«Трыюмф у Гданьску паскорыў падзенне камунізму праз дзесяць гадоў. Дзякуючы гэтаму цэлыя пакаленні палякаў лічаць Анну Валентыновіч маці сваёй незалежнасці», – падсумоўвае «Тайм».

Сярод 100 жанчын выдання «Тайм» ёсць, іншым, суфражысткі (1920 г.), Како Шанель (1924 г.), Білі Холідэй (1939), Элеанора Рузвельт (1948), Мэрылін Манро (1954), Жаклін Кенэдзі (1962), Індзіра Гадзі (1976). У 80-ыя гадах важнейшай жанчынай, акрамя Валентыновіч, названыя таксама прынцэса Даяна (1987) і Мадонна (1989), а жанчынамі 90-ых сталі, у прыватнасці, пісьменніца Джоан Роўлінг (1999) і Мадлейн Олбрайт.

Званнем жанчын года апошніх дваццаці гадоў «Тайм» назваў між іншым Опру Уінфры (2004), Мішэль Абаму (2008), гурт Pussy Riot (2012) i Ангелу Мэркель (2015).

нг