Беларуская Служба

У Афганістане паглыбляецца хаос

09.03.2020 15:55
Нядаўнія пагадненні амерыканцаў з Талібамі пра спыненне агню пад пытаннем з-за ўрадавага крызісу ў Кабуле.
Аўдыё
  • У Афганістане абвастраецца барацьба за ўладу
Кабул пасля чарговага тэрактуEPA/JAWAD JALALI Dostawca: PAP/EPA

На днях здавалася, што пасля дзесяцігоддзяў вайны Ісламская рэспубліка Афганістан набліжаецца да міру. Тыдзень таму ў Катары афганскія Талібы падпісалі мірнае пагадненне з ЗША, у якім паабяцалі спыніць атакі на ўзброеныя сілы ЗША ды НАТО. ЗША заявілі, што выведуць войскі. Гаворыць Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэа.

- ЗША будуць ціснуць на абодва бакі, каб яны ішлі да адной мэты: мірны, заможны ды суверэнны Афганістан, дзе выслухоўваюцца ўсё галасы і няма міжнароднага ўмяшальніцтва. Гэта адзіны выхад да міра. Пагадненне, якое мы падпісалі – гэта тэст. Мы будзем пільна адсочваць яго выкананне з боку сіл Талібану. Калі Талібан выканае свае абяцанні, ЗША будзем праводзіць адказны вывад войск згодна з рэальнымі ўмовамі.

Калі Талібы рэальна складуць зброю, сілы міжнароднай кааліцыі выйдуць з Афганістана ў красавіку будучага году. Пагадненне з Катару павінна была стаць пачаткам перамоваў паўстанцам з афганскім урадам пра падзел улады. Цяпер, невядома, ці гэтыя перамовы ўвогуле пачнуцца.

Афганскія ўлады ўжо пасварыліся з Талібанам праз нежаданне вызваліць палонных талібаў да 10-га сакавіка. Рашэнне прыняў прэзідэнт краіны Ашраф Гані.

- Я не абавязаўся вызваляць 5000 зняволеных. Афганскі народ мае права на выбар і толькі народ можа могуць прыняць такое рашэнне. Мы не можам весці мірныя кансультацыі з талібамі ўсяго тры дні.

Да гэтага даходзіць цяперашняя спрэчка двух прэзідэнтаў, якая можа толькі пагоршыць справу. Справа ў тым, што паўгода таму ў Афганістане прайшлі прэзідэнцкія выбары.

Толькі на днях Цэнтральная выбарчая камісія Афганістана завершыла падлік галасоў. Старшыня афганскай ЦВК Хава Алам Нурыстані абвесціла пераможцам Ашрафа Гані.

- Спадар Ашраф Гані здабыў 50,6% галасоў і стаў выбраным галавой Ісламскай рэспублікі Афганістан.

У сваю чаргу галоўны канкурэнт Абдулах Абдулах заявіў, што не прызнае афіцыйныя вынікі выбараў. Ён лічыць сябе пераможцам.

- Абвешчаныя вынікі – гэта вынік выбарчага ашуканства і атак на дэмакратыю. Мы лічым дадзенае рашэнне нелегальным.

Барацьба за ўладу можа прывесці да таго, што мірныя перамовы з Талібан перарвуцца, бо ня будзе адзінства з боку афганскага ўраду, кажа карэспандэнт Польскага радыё Войцех Цэгельскі.

- Пяць месяцаў пасля прэзідэнцкіх выбараў мясцовая выбарчая камісія абвесціла, што ён перамог на выбараў. Але ягоны канкурэнт аспрэчыў дадзенае рашэнне. Абодва канкуруючыz палітыкі ладзяць сёння дзве альтэрнатыўныя інаўгурацыі. Некалькі дзён таму яны разаслалі запрашэнні да мясцовых натаблі ды дыпламатаў замежных краін. Абодва палітыка пасварыліся ўжо 5 год таму, калі Абдулах не прызнаў перамогу Ашрафа Гані. Тады яны памірыліся праз пасярэдніцтва ЗША. Спецыяльна пад Абдулаха была створана новая пасада – выканаўчага кіраўніка ўраду. Цяперашні разлад можа аддаліць мір ды вывад замежных войск з гэтай краіны.

Вайна ў Афганістане цягнецца ўжо амаль 19 год, калі ЗША зрынулі тагачасны ўрад Талібану. Гэта быў адказ на тэракты 11 верасня. Канфлікт у Афганістане ўнёс жыцці сотняў тысяч чалавек, у тым ліку мноства цывільных жыхароў ды 2,5 тысячы жаўнераў міжнародных сіл.

Юры Ліхтаровіч