X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Перад выбарамі, па традыцыі, зменены склад беларускага ўраду

05.06.2020 15:04
На пасаду прэм’ер-міністра замест Сяргея Румаса быў прызначаны 47-гадовы Раман Галоўчанка.
 , 3  2020
Раман Галоўчанка, 3 мая 2020фота: БелТА

Перад чарговымі выбарамі, па традыцыі, беларускі лідар мяняе склад ураду – піша пра сітуацыю ў Беларусі Gazeta Wyborcza. Учора на пасаду прэм’ер-міністра замест Сяргея Румаса быў прызначаны 47-гадовы Раман Галоўчанка. Прэзідэнт рэкамендаваў яго ў якасці здольнага і вопытнага менеджара і патрыёта.

Аднак Аляксандру Лукашэнку, які кіруе дзяржаваю ўжо 26 гадоў, будзе нялёгка падоўжыць свой тэрмін паўнамоцтваў на выбарах 9 жніўня – працягвае аўтар артыкулу. Беларусы стомленыя дрэннай эканамічнай сітуацыяй, напалоханыя стаўленнем уладаў да эпідэміі каранавіруса, якую прэзідэнт ігнаруе. Таму жыхары краіны ўжо не хочуць бачыць Лукашэнку пры ўладзе.

На дадзены момант цяжка сказаць, як выглядае папулярнасць беларускага лідара, паколькі апытанні грамадскай думкі маюць права праводзіць толькі дзяржаўныя ўстановы, а вынікі затойваюцца. Калі ў маі «Наша Ніва» напісала, што толькі 3% яе чытачоў намераны галасаваць за Лукашэнку, ён забараніў СМІ друкаваць інфармацыю аб выбарчых сімпатыях. Выразным сігналам, што беларусы перасталі любіць свайго бацьку, былі падзеі мінулай нядзелі, калі тысячы людзей ва ўсіх гарадах гадзінамі стаялі ў чэргах, каб падпісацца за канкурэнтаў Лукашэнкі на выбарах. Самай вялікай падтрымкай карысталася Святлана Ціханоўская, жонка вядомага блогера Сяргея Ціханоўскага, які сам збіраўся балатавацца на выбарах, але ўлады яго не зарэгістравалі, а пазней Сяргей быў арыштаваны.

Лукашэнка рэагуе на гэтыя падзеі рэпрэсіямі, затрыманнямі, кідае абвінавачанні, напрыклад, аб тым, што за яго апанентамі стаяць варожыя сілы, перш за ўсё Крэмль, які імкнецца паглынуць Беларусь. У сераду прадстаўнікі Еўрапейскага парламенту, у тым ліку старшыня дэлегацыі па сувязях з Беларусяй польскі еўрадэпутат Роберт Бедрань, папярэдзілі Мінск, што ён павінен спыніць рэпрэсіі супраць прадстаўнікоў апазіцыі.

нг