Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда прыбыў у сталіцу ЗША – Вашынгтон. Галоўным пунктам візіту польскага лідара ў Злучаныя Штаты з'яўляецца сустрэча з прэзідэнтам Дональдам Трампам.
Прэзідэнт Анджэй Дуда, пасля прызямлення польскага «борта №1» у Вашынгтоне заявіў, што прыбыў у ЗША з выразным пасланнем аб тым, што Польшча – гэта вялікая і амбіцыйная краінай Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, якая лічыць Злучаныя Штаты сваім блізкім сябрам і хаўруснікам:
-Паважаныя, я 11 разоў бачыўся з Дональдам Трампам пасля таго, як ён стаў прэзідэнтам Злучаных Штатаў. Сённяшняя сустрэча стане нашымі пятымі афіцыйнымі перамовамі. Гэта сведчыць аб тым, што польска-амерыканскія адносіны дынамічныя, інтэнсіўныя. Бачна, што спадар прэзідэнт Трамп і агулам кіраўніцтва Злучаных Штатаў зацікаўлены справамі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.
Польскага прэзідэнта падчас афіцыйнага візіту ў ЗША суправаджаюць, у прыватнасці, кіраўнік яго кабінета Кшыштаф Шчэрскі і міністр нацыянальнай абароны Марʼюш Блашчак. Прысутнасць Блашчака звязана з тым, што адной з галоўных тэм сустрэчы лідараў – ваеннае супрацоўніцтва.
Амерыканскі бок падчас перамоваў у Белым доме прадстаўляе прэзідэнт Дональд Трамп, віцэ-прэзідэнт Майк Пэнс, дзяржаўны сакратар Майк Пампэа, міністр абароны Марк Эспэр, дарадца прэзідэнта Джарэд Кушнэр і галоўны эканамічны дарадца Лары Кадлоў.
На хвалях Польскага радыё пра магчымыя перадўмовы перамоў Дуды і Трампа разважае эксперт па пытаннях бяспекі, адзін з першых міністраў абароны незалежнай Польшчы Ян Парыс. Эксперт лічыць, што сённяшні візіт Анджэя Дуды ў Вашынгтоне трэба аналізаваць у кантэксце прэзідэнцкая выбарчай кампаніі ў Польшчы, якая завершыцца ўжо праз тры дні:
-Шырока вядома, што адміністрацыя ЗША з’яўляецца прыхільнікам моцнага супрацоўніцтва з Польшчай. Ва ўтрыманні ранейшага ўзроўню польска-амерыканскіх адносінаў цяперашняе адміністрацыя Злучаных Штатаў надзвычай зацікаўлена. Падкрэсліваю, у гэтым зацікаўлена не толькі кіраўніцтва Польшчы.
Перамовы праходзяць тады, калі галоўны апанент прэзідэнта Дуды – Рафал Тшаскоўскі адназначна дэкларуе прыхільнасць больш шчыльнай абарончай супрацы з Еўрапейскім Звязам, процістаўляе Еўразвяз блоку НАТА і Злучаным Штатам. Адначасова Рафал Тшаскоўскі прадстаўляе сваіх дарадцаў, жыццярыс якіх складаецца з моцнай камуністычнай мінуўшчыны. На фоне гэтага не трэба здзіўляцца, што кіраўніцтва ЗША адчувае пэўны страх і няпэўнасць.
Звярніце ўвагу – мінулі адны суткі паміж тым, як Тшаскоўскі прадставіў сваіх дарадцаў, а адміністрацыя ЗША агучыла дату візіту Анджэя Дуды ў Белы дом.
Мне здаецца, што пэўная сувязь паміж словамі, дзеянні Тшаскоўскага і запрашэннем Дуды ў ЗША ёсць.
Былы міністр абароны Польшчы Ян Парыс нагадаў, што візіт прэзідэнта Анджэя Дуды ў ЗША зʼяўляецца вынікам ініцыятывы Белага Дому, прэзідэнта Дональда Трампа, а не Варшавы. Эксперт Ян Парыс падзяліўся сваімі чаканнямі ад сённяшняй сустрэчы прэзідэнтаў Польшчы і ЗША:
-Напярэдадні ў друку з’яўляліся пэўныя ўцечкі, праўда, невядома наколькі яны верагодныя. Напэўна будзе павялічана колькасць амерыканскіх жаўнераў у Польшчы, сюды будзе накіраваны больш вайсковай тэхнікі, у тым ліку будуць перабазаваная самалёты. Перакананы, што ўсё гэта будзе звязна з інвестыцыямі ў адпаведную інфраструктуру, у тылы амерыканскай арміі ў Польшчы. Таксама сюды будзе перакінутае камандаванне адной з дывізіяў. Усё гэта карысныя рашэнні, якія будуць ажыццяўляцца цягам бліжэйшых месяцаў.
Сустрэча Анджэя Дуды і Дональда Трампа сведчыць аб цесных адносінах Польшчы і ЗША, – заявілі ў Белым доме напярэдадні візіту прэзідэнта Польшчы ў сталіцу ЗША.
Белы дом успрымае Польшчу як узорнага хаўрусніка ЗША сярод краін НАТА – дзяржаву, якая сурʼёзна ставіцца да сваіх абавязацельствах у рамках Паўночнаатлантычнага альянсу, мадэрнізуе ўзброеныя сілы і траціць больш за 2% ВУП на абарону.
Пытанні бяспекі галоўная тэма сённяшніх перамоў двух прэзідэнтаў. Апроч гэтага Анджэй Дуда і Дональд Трамп абмяркоўваюць гандлёвае супрацоўніцтва, энергетычную бяспеку, супрацу абедзвюх краін у барацьбе з пандэміяй Sars-Cov-2, у тым ліку працу над новымі лекамі і вакцынамі.
Пакуль нам невядомыя падрабязныя вынікі сустрэчы польскага і амерыканскага прэзідэнтаў. Аднак ужо зараз відавочна, што цягам апошніх пяці гадоў Польшча паслядоўна і мэтанакіравана ўзмацняе бяспеку ўсяго ўсходняга флангу НАТА, акцэнтуючы першачарговую ўвагу на паглыбленне адносінаў з ЗША. А сённяшні перамовы Анджэя Дуды і Дональда Трампа чарговае пацвярджэнне гэтаму.
Слухайце аўдыё!
PR/эж