Амерыканскія журналісты некалькіх СМІ адначасова напісалі аб тым, што расійская выведка абяцала фінансавыя ўзнагароды талібам за забіццё амерыканскіх салдат, – піша Dziennik Gazeta Prawna (Waszyngton wściekły na Moskwę za polowanie na żołnierzy. aut. Radosław Korzycki)
Прэзідэнт Трамп заявіў, што яму нічога аб гэтым невядома. Рэспубліканская арганізацыя The Linkoln Projekt, якая на гэтых выбарах падтрымлівае Джо Байдэна, а Трампа лічыць пагрозай для бяспекі Амерыкі, падрыхтавала ролік, у якім Трампа называе «агентам Крамля».
«Пуцін лепшы за царскіх і камуністычных уладароў Расіі: ні да каго з іх не ставіўся прыхільна амерыканскі прэзідэнт, а Дональд Трамп – так», – напісаў у інтэрнэт-выданні «Тhe Hill» намеснік кіраўніка Пэнтагону пры прэзідэнце Рэйгане і пры Бушу малодшым Доў Закхайм. Былы палітык піша, што ніводзін расійскі ці савецкі лідар не меў магчымасці ўплываць на вынікі прэзідэнцкіх выбараў у ЗША і мець большы доступ да гаспадара Белага дому, чым кіраўнікі амерыканскай выведкі. «Прэзідэнт Расіі, аналізуючы апытанні перад лістападаўскімі выбарамі ў Амерыцы і рост падтрымкі для Джо Байдэна, усведамляе, што ў яго мала часу на тое, каб выкарыстаць надзвычайныя сродкі, напр., захапіць Беларусь і паставіць армію каля польскай мяжы. Кожны, хто стане гаспадаром Авальнага кабінету пасля Трампа праз некалькі месяцаў, ці праз чатыры гады, будзе вымушаны спаборнічаць з чалавекам, для якога самым галоўным у жыцці з'яўляецца знішчыць канкурэнта, то бок Амерыку», – напісаў былы кіраўнік амерыканскай выведкі Доў Закхайм.
У сваю чаргу, былы пасол ЗША ў Маскве дэмакрат Майкл МакФол, спасылаючыся на следчых журналістаў, звярнуў увагу на частыя размовы амерыканскага і расійскага лідараў. З сакавіка Трамп і Пуцін гаварылі па тэлефоне ажно шэсць разоў. «Цікава, што яны так доўга абмяркоўваюць?», – пытае ў Твітэры МакФол.
яс