Беларуская Служба

У Лукашэнкі няма канкурэнтаў

07.07.2020 16:49
Нерэгістрацыя Валерыя Цапкалы паказвае, што ўлады не думаюць лічыцца з кандыдатамі.
Prezydent Białorusi Aleksander Łukaszenka
Prezydent Białorusi Aleksander ŁukaszenkaPAP/EPA/TATYANA ZENKOVICH

Яшчэ да 15 ліпеня ў Беларусі можна рэгістраваць кандыдатаў на прэзідэнцкія выбары, якія пройдуць 9 жніўня, – нагадвае Gazeta Wyborcza. Дагэтуль, акрамя Лукашэнкі, зарэгістравана 5 чалавек.

Паводле меркавання Арцёма Шрайбмана, Ганна Канапацкая, Сяргей Чэрачэнь і Андрэй Дзмітрыеў зарэгістраваныя толькі дзеля таго, каб на бюлетэнях для галасавання былі яшчэ іншыя прозвішчы, чым Лукашэнкі і каб стварыць выгляд, што гэта сапраўдныя выбары.

- Я не ўпэўнены, ці гэта наўпроставы загад уладаў, ці ўзаемакарыснае супрацоўніцтва, – кажа Шрайбман. У сваю чаргу Павал Усаў лічыць, што ўжо цяпер бачна, што Святлана Ціханоўская і Вактар Бабарыка будуць выключаны з гонкі. А нерэгістрацыя Валерыя Цапкалы паказвае, што ўлады не думаюць лічыцца з кандыдатамі. Сам працэс рэгістрацыі настолькі працяглы з той мэтай, каб увесці грамадства ў стан дэзарыентацыі і перашкодзіць апазіцыі аб'яднацца, – лічаць каментатары.

Gazeta Wyborcza нагадвае, што ЦВК масава не прызнавала сапраўднымі сабраныя подпісы за Цапкалу і Бабарыку. Насуперак правілам матэматыкі лічылі таксама галасы за Канапацкую і Чэрачэня, якім ЦВК дадала подпісы.

Беларускія ўлады дзейнічаюць прадумана. Каб пазбавіцца ад Бабарыкі і Цапкалы, прыдумаюць нейкія фармальныя прычыны, – лічыць Шрайбман.

яс