Гэта галасы пенсіянераў могуць быць вырашальнымі ў прэзідэнцкіх выбарах – піша каталіцкае выданне «Nasz Dziennik». Паводле газеты, на вынікі выбараў можа паўплываць мільён пенсіянераў, якія не пайшлі галасаваць у першым туры.
Газета прыводзіць даследаванні IPSOS, з якіх вынікае, што самую нізкую яўку ў розных узроставых групах зафіксавана сярод старэйшага пакалення. Людзей вышэй за 60 гадоў на ўчасткі пайшло 55,9% (5 млн 249 тысяч чалавек).
Толькі некалькі месяцаў да гэтага, пад канец 2019 году, падчас парламенцкіх выбараў, пенсіянеры складалі другую па колькасці выбарчую групу, дасягнуўшы яўкі 66,2% (6 млн 216 тысяч галасоў). Гэта азначае, што каля мільёна старэйшых палякаў, якія галасавалі восенню, па розных прычынах не пайшлі на прэзідэнцкія выбары.
-Такія вынікі можна лічыць нечаканасцю, паколькі пенсіянеры звычайна былі адной з самай вялікіх груп на выбарах, – піша «Nasz Dziennik». Паводле газеты, гэта боязь новага каранавіруса прывяла да таго, што выбарцы ў старэйшым узросце не пайшлі галасаваць.
«Nasz Dziennik» цытуе віцэ-міністра аховы здароўя Польшчы Вальдэмара Краску, які сказаў, што 1,5 тыдні пасля першага тура выбараў няма дадзеных, якія б сведчылі аб тым, што, нягледзячы на высокую яўку, вырасла колькасць захворванняў на Covid-19. Паводле яго, выбарчы ўчастак з’яўляецца бяспечным месцам.
ав