Беларуская Служба

ЗША і Кітай пачалі новае змаганне

09.07.2020 13:25
Гэтым разам ідзецца пра тое, хто першы знойдзе вакцыну на каранавірус.
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by Konstantin Kolosov from Pixabay/СС0

Тэму асвятляе штодзёнка «Dziennik Gazeta Prawna».

У мінулым стагоддзі звышдзяржавы канкуравалі ў космасе. У 2020 годзе змаганне перайшло ў сферу аховы здароўя. Як і ў выпадку з асваеннем космасу, для вырабу прэпаратаў ад каранавірусу неабходна мабілізацыя велізарных рэсурсаў, у тым ліку навуковых талентаў, вытворчых магутнасцяў і, перш за ўсё, грошай.

Галоўнае адрозненне ў тым, што ў змаганні за космас Вашынгтон канкураваў з Масквой. Цяпер канкурэнтам зʼяўляецца Пекін. Затое ўзнагарода падобная – сусветны прэстыж. Кітаю да ЗША ён вельмі патрэбны. Падчас пандэміі абедзве дзяржавы нарабілі шмат памылак, якія сапсавалі ім імідж. Пекін недаацаніў небяспеку, якую прадстаўляў новы патаген – у выніку каранавірус разышоўся на ўвесь свет. ЗША, у сваю чаргу, марудзілі з увядзеннем контрзахадаў, і цяпер змагаюцца з пандэміяй.

Вашынгтон спрабуе кампенсаваць страчаны час правераным падыходам, а менавіта мабілізацыяй прыватнага сектара за кошт дзяржаўных сродкаў. Запушчана праграма, з якой фінансуюцца не толькі навуковыя даследаванні пры выпрацоўцы вакцын, але і пашырэнне вытворчых магутнасцяў для вырабу як «актыўных» кампанентаў прэпарата, так і ўпаковак. Міністэрства аховы здароўя

ЗША паведаміла, што плануецца вырабіць 300 мільёнаў адзінак эфектыўнай і бяспечнай вакцыны да студзеня наступнага года.
Кітай таксама мабілізуе свае рэсурсы, дзе прыватны сектар, дзяржаўныя кампаніі і нават армія пачалі працаваць над вакцынай. Эфекты бачныя. З трох прэпаратаў, якія зараз знаходзяцца ў фазе клінічных выпрабаванняў, два з Паднябеснай. Магчыма, што

Кітай першым запусціць эфектыўную вакцыну – пытанне ў тым, ці свет будзе яе купляць. З гэтым могуць быць праблемы, што можна заўважыць па тым якія ўзніклі складанасці з пошукам партнёраў для даследаванняў прэпаратаў, якія ўжо былі распрацаваны ў Кітаі. Толькі Бразіліі, Абʼяднаныя Арабскія Эміраты ды Інданезія выказалі зацікаўленасць у супрацоўніцтве з Пекінам у гэтай галіне. Зацікаўленасці з боку заходніх краін пакуль няма.

юл