Беларуская Служба

Эксперт: беларускія выбары мірна не завершацца

15.07.2020 11:24
У Беларусі ўлады не зарэгістравалі найбольш папулярных кандыдатаў у прэзідэнты.
Аўдыё
  • Прагноз выбарчай кампаніі ў Беларусі
    .
Сілавік на чале беларускага ўрада. Ілюстрацыйны здымакEPA/ALEXANDER ASTAFYEV / SPUTNIK / G / POOL Dostawca: PAP/EPA

Гэта сведчанне страху Лукашэнкі, які апасаецца любой канкурэнцыі. Найбольшы ўплыў на яго маюць цяпер сілавікі. Улады рыхтуюцца да сілавога сцэнару правядзення выбараў, папярэджвае эксперт.

У Беларусі працягваецца прэзідэнцкая перадвыбарчая кампанія. ЦВК зарэгістравала кандыдатаў у прэзідэнты.

Найбольш папулярнаму суперніку Лукашэнкі Віктару Бабрыку адмоўлена ў рэгістрацыі.

У выбарчай гонцы засталіся «псеўдаапазіцыйныя спойлеры» як Ганна Канапацкая, Андрэй Дзмітрыеў ды Сяргей Чэрачань, а таксама аслабленая Святлана Ціханоўская, як адзіны прадстаўнік альтэрнатывы Лукашэнку ў якасці «прынады» для грамадства, каб не засяроджвалася на пратэстах.

Пратэсты сёлета будуць -прагназуе палітолаг Андрэй Ляховіч. Улады цяпер рыхтуюцца да сілавога сцэнару захавання Лукашэнкі пры ўладзе.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Слухайце аўдыёфайл