Беларуская Служба

Штодня з 11 ліпеня 2020 года ў Хабараўскім краі праходзяць пратэстныя акцыі

20.07.2020 14:29
Дзясяткі тысяч людзей выходзяць на вуліцы пасля арышту губернатара Хабараўскага краю.
Аўдыё
  • Штодня з 11 ліпеня 2020 года ў Хабараўскім краі праходзяць пратэстныя акцыі
         12
Пратэстоўцы ля будынка ўрада Хабараўскага краю ў Хабараўску увечары 12 ліпеняАвтор: POLYAKOV, CC BY 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=92175954

Штодня з 11 ліпеня 2020 года ў Хабараўскім краі праходзяць пратэстныя акцыі – у Хабараўску, Камсамольску-на-Амуры, Мікалаеўску-на-Амуре і іншых населеных пунктах рэгіёну, а таксама ў Навасібірску, Уладзівастоку, Омску і іншых гарадах Расіі, а ўсё пасля арышту дзеючага губернатара Хабараўскага краю Сяргея Фургала.

Ён выйграў губернатарскія выбары ў верасні 2018 году. За год і 9 месяцаў працы губернатарам Хабараўскага краю Сяргей Фургал ініцыяваў прыняцце шэрагу змяненняў, накіраваных на скарачэнне апарату краявых чыноўнікаў. Так, напрыклад, Фургал у два разы скараціў колькасць намеснікаў кіраўніка краявога ўрада, адмаўляўся ад, паводле яго слоў, сумнеўных і неэфектыўных дзяржаўных закупак, скараціў памер уласнай зарплаты, даплат былым дзяржслужачым у рэгіёне, забараніў большасці чальцоў краявога ўрада лётаць у камандзіроўкі бізнес-класам за кошт бюджэтных сродкаў (Вікіпедыя).

Паводле палітолага Паўла Усава, важным з’яўляецца тое, што з самага пачатку Фургал не з’яўляўся прадстаўніком партыі ўлады. Ён хутка стаў народным мэрам. Гэта праяўлялася ў адкрытай і даволі рэзкай крытыцы мясцовых чыноўнікаў. Асабліва папулярнай была фактычна порка чыноўнікаў горада па пытаннях харчавання ў школах.

Адміністрацыі прэзідэнта вельмі моцна выступала супраць фігуры Фургалы. Ён не быў пад кантролем і не прадстаўляў інтарэсы адміністрацыі. У выніку наезду на чыноўнікаў, лакальных сілавікоў, спробаў стварыць справядлівую сістэму, прыпыніць працэсы перасоўвання рэсурсаў яго вырашылі прыбраць.

Сяргея Фургалу арыштавалі 9 ліпеня. Супраць яго распачалі крымінальную справу ў падазрэнні ў пакушэнні на забойства прадпрымальніка Аляксандра Смольскага 24 ліпеня 2004 года і забойствах бізнесменаў Яўгена Зоры ў 2004 годзе і Алега Булатава ў 2005 годзе.

-Гэта рэакцыя мясцовых элітаў на дзейнасць Фургалы. Усё было санкцыянавана цэнтрам. У практыцы гэта стала ўдарам не толькі па Фургалу, але і па мясцовай супольнасці. Бо ўзнікае справядлівае пытанне: калі ён злачынца, чаму вы яго не арыштавалі дзесяць гадоў назад, а робіце гэта зараз, калі ён пачынае палітычную дзейнасць. Мясцовыя ацанілі гэтыя крокі як барацьбу з народнымі настроямі, грамадскімі чаканнямі, як плявок у твар людзям, якія яго выбралі.

Такой рэакцыі не чакалі ў Маскве, не чакалі яе і мясцовыя эліты. Для іх гэта вельмі моцны землятрус, бо гэта пратэсты, не арганізаваныя апазіцыяй. Гэта пратэсты, у якіх удзельнічае электарат Пуціна. Цікава, што гэтыя пратэсты аб’ядналі сістэмную і традыцыйную апазіцыю, якая крытыкуе сістэму. Улада не ведае, што рабіць. Падавіць пратэсты яна не можа. Гэта пагоршыць і так вельмі напружаную сітуацыю. Хабараўск знаходзіцца вельмі далёка ад Масквы і невядома, да чаго гэта можа прывесці. Цяпер улады чакаюць, што пратэсты закончацца самі сабой. Але пакуль накал не спадае, а ўлады нічога сэнсоўнага прапанаваць не могуць.

З 10 ліпеня штодзённа на вуліцы Хабараўска і іншых гарадоў пратэставаць выходзяць расіяне. У некаторыя дні колькасць удзельнікаў ацэньвалася ў дзясяткі тысяч чалавек.

Поўная размова ў далучаным гукавым файле.

ав

слухайце аўдыё