Беларуская Служба

«Добры момант на змену кіраўніка нашай дыпламатыі»

20.07.2020 15:57
Некалькі месяцаў таму мы дамовіліся з прэм'ерам Матэвушам Маравецкім на працяг маёй місіі да прэзідэнцкіх выбараў, – пацвердзіў міністр замежных справаў Польшчы Яцэк Чапутовіч.
Jacek Czaputowicz
Jacek CzaputowiczShutterstock/paparazzza

- Некалькі месяцаў таму мы дамовіліся з прэм'ерам Матэвушам Маравецкім на працяг маёй місіі да прэзідэнцкіх выбараў, – пацвердзіў у інтэрвʼю з газетай Rzeczpospolita міністр замежных справаў Польшчы Яцэк Чапутовіч.

Чапутовіч сказаў, што няма ніякага ціску на ягоную адстаўку, аднак ён лічыць, што гэта добры момант на змену кіраўніка польскай дыпламатыі.

Rzeczpospolita запытала пра прэзідэнцкую кампанію, у якой было многа антынямецкіх элементаў. Ці можа гэта паўплываць на адносіны з Берлінам?

- Узаеямадносіны з Нямеччынай у нас добрыя. Гэта факт, што за намі даволі нервовая кампанія, а выказванні ў СМІ, у якіх пераважае нямецкі капітал, як у Польшчы, так і ў Нямеччыне маглі ўспрымацца як спроба ўздзейнічаць на нашыя выбары, – адзначыў Чапутовіч.

Кіраўнік польскай дыпламатыі пацвердзіў, што ў Нямеччыне публікаваліся каментары, што змена на пасадзе прэзідэнта Польшчы была б для немцаў карыснай.

- Аднак трэба сказаць, што ўлады Германіі нармальна прынялі вынік выбараў, як прэзідэнт Штаймаер, так і канцлер Меркель павіншавалі А.Дуду з перамогай. Немцы ўжо раней зразумелі, што без Польшчы немагчыма развіваць еўрапейскі праект і яны хочуць цесна з намі супрацоўнічаць. Яны змірыліся з тым, што цяперашняя палітычная партыя застанецца пры ўладзе ў Польшчы даўжэй.

Інтэрвʼю з міністрам замежных справаў Польшчы Яцэкам Чапутовічам надрукавала Rzeczpospolita.

яс