На пачатку гэтага тыдня Польшчу і Украіну скалыхнула гучная навіна – у панядзелак, 20 ліпеня, у Варшаве быў затрыманы міністр транспарту Польшчы ва ўрадзе Дональда Туска і былы кіраўнік «Украўтадор» Славамір Новак.
Новака, які тры гады ўзначальваў «Украўтадор», затрымалі ў рамках сумеснай польска-ўкраінскай спецаперацыі. Па дадзеных следчых, ён выкарыстоўваў службовае становішча ва Украіне для атрымання нелегальнага прыбытку, пазней легалізаваў сродкі ў Польшчы.
Пра тое, чаму ж гэтая навіна мае такое вялікае значэнне для Польшчы і Украіны расказвае супрацоўнік Польскага радыё для замежжа, заўца тэмы Олэксандр Поціха:
-Мне падаецца, што справа Новака мае вялікае значэнне ў польска-ўкраінскіх адносінах. Славамір Новак змог негатыўна адзначыцца адразу ў дзвух краінах. І ў Польшчы, і ва Украіне за Новакам цягнецца шлейф розных карупцыйных скандалаў. Затрымання такога адыёзнага дзеяча напэўна пойдзе на карысць двухбаковых адносінам.
Як Новак трапіў ва Украіну і якія менавіта злоўжыванні на яго рахунку?
- Славамір Новак з'явіўся ва Украіне на хвалі рэформаў 2014 года. Пад кіраўніцтвам прэзідэнта Пятра Парашэнкі ва Украіну на кіроўныя пасады масава пачалі запрашаць замежных экспертаў і палітыкаў, кадры пацяклі з розных краінаў: з Грузіі, ЗША, і ў тым ліку з Польшчы. Славамір Новак зʼявіўся ва Украіне пазней, але ўсё на той жа хвалі 2014 года.
Прызначэнне замежных экспертаў на кіроўныя пасады ва Украіне ажыццяўлялася дзеля больш эфектыўнага прыцягнення заходніх грошаў да рэалізацыі дзяржаўных праграм. У выніку апынулася, што большасць замежных рэфарматараў у хуткім часе пакінула сістэму, яны ніякім чынам не змаглі прыжыцца ва ўкраінскай рэчаіснасці. «Варагі» сустрэлі моцны супраціў, наткнуліся на магутныя карупцыйныя схемы і не далі сабе рады.
Нягледзячы на гэта паляк Славамір Новак стаў пэўным выключэннем і адпрацаваў ва Украіне даўжэй за ўсіх астатніх – тры гады. І гэта аб нечым павінна сведчыць – або ён знайшоў сваё месца ва ўкраінскіх схемах, або яму надзвычай шэнціла.
На вашу думку «вараг» Новак паспяхова інтэграваўся ва ўкраінку сістэму ўлады, з усімі наступствамі?
-Заўжды ва Украіне пасада кіраўніка «Украўтадору» была авеянае скандаламі, гэта пасада была сінанімічная паняццем карупцыі. Каб зразумець маштаб праблемы, дастаткова прывесці адну лічбу. Паводле падлікаў Сусветнага банку 97% аўтадарог ва Украіне знаходзяцца ў аварыйным стане.
Першапачаткова шмат пытанняў выклікаў факт, што Славаміра Новака не прызначылі на пасаду кіраўніка «Украўтадору», ён быў «выконваючы абавязкі».
Пры Новаку пастаянна адбываліся вельмі «дзіўныя» кадравыя прызначэнні з відавочнай карупцыйнай складавой, дастаткова згадаць Мікалаеўскую вобласць. Таксама менавіта пры Новаку «Украўтадор» спрабаваў атрымаць фінансаванне на «рамонт» дарог у часова акупаваных тэрыторыях Луганскай вобласці. Ён не мог не ведаць пра гэта, бо ўсе дамовы заключаюцца на самым версе. Аднак Новак пастаянна адмаўляўся ад абвінавачванняў; сцвярджаў, што нічога не ведае. Журналісты «капалі», а СБУ распачынала адпаведныя справы, але дзіўным чынам яны не краналі Славаміра Новака.
Чаму справа Славаміра Новака прыдбала такі маштаб, дайшло да яго затрымання ў Варшаве? Чаму гэта адбываецца менавіта цяпер, калі пра імаверную карупцыйную дзейнасць Славаміра Новака вядома ўжо даўно? Ці можна ўгледзіць у гэтым палітычны падтэкст?
-Безумоўна пэўны палітычны кантэксту ў гэтым пытанні прысутнічае. Славамір Новак быў чалавекам Парашэнка, а менавіта прэмʼера Віктра Гройсмана. У СМІ ня раз траплялі запісы, на якіх чуваць як прэмʼер Гройсман звяртаецца да Новака не інакш як ласка «Слаўко», «Слаўця». Паміж імі былі цёплыя адносіны.
Напрыклад у 2018 годзе СБУ ўсё ж такі распачынае следства, крымінальную справу па Новаку па факце ўтойвання сапраўднага памеру даходаў. У выніку справа зусім нечакана была прыпынена, яна нікуды не трапіла.
Адразу пасля прыхода Зяленскага да ўлады ўсе гэтыя справы былі адноўленыя. У пэўным сэнсе гэта палітычная зачыстка, новая сістэма вычышчае старую праз прызначэнне «сваіх» людзей на кіроўныя пасады. Аднак чаму гэта адбываецца менавіта зараз і менавіта ў Польшчы – для мяне застаецца таямніцай. Бо ўсе крымінальныя справы былі адкрытыя даўно ў 2017 і 2019 гадах. Менавіта Польшча ініцыявала новыя справы, Украіна дзейнічае наўздагон.
З Олэксандрам Поціхам гутарыў Эдуард Жолуд.
Слухайце аўдыё!