Беларуская Служба

Улады і праўладныя публіцысты пагражаюць беларускай апазіцыі кровапраліццем

27.07.2020 14:36
За два тыдні да прэзідэнцкіх выбараў А. Лукашэнка ўсё часцей згадвае пра магчымасць выкарыстання сілавога варыянту.
   , 19.07.2020
Мітынг Ціханоўскай у Мінску, 19.07.2020EPA/TATYANA ZENKOVICH Dostawca: PAP/EPA.

Аб гэтым паведамляе сёння польскаму чытачу Dziennik Gazeta Prawna.

На думку публіцыста Міхала Патоцкага (Michał Potocki), з’яўляецца ўсё больш сімптомаў таго, што беларускія ўлады, карыстаючыся падтрымкай Крамля, рыхтуюць разгон пратэстуючых, калі б у выбарчую ноч адбылася эскалацыя пратэстаў.

Верагодна, будзе выкарыстана армія.

Лукашэнка наведаў спецназаўцаў з 5-ай брыгады ў Мар'інай Горцы пад Мінскам. – Ва ўзброеных сілах у нас два такія падраздзяленні: ваша брыгада і механізаваная брыгада ва Уруччы. Не хочацца, каб трэба было ўжываць армію. Але ўсё можа здарыцца. Вайсковая частка, з увагі на сваю спецыяльнасць, калі не дай Бог, здарыцца нейкі Майдан, у адпаведнасці з законам, можа быць выкарыстана для навядзення парадку, – патлумачыў Лукашэнка.

Улады часта прыгадваюць Лівію, Сірыю і Украіну, падкрэсліваючы, што ў гэтых краінах вайна пачалася якраз з вулічных пратэстаў.

Праўладны публіцыст Андрэй Макавозчык на старонках прэзідэнцкай «СБ. Беларусь Сегодня» нядаўна параўнаў апазіцыю з гітлераўскімі калабарантамі. «Вы гатовыя на тое, каб каго не стала ў вашай сямʼі? Рыхтуйцеся, яны могуць нават забіць і напэўна забʼюць.(...) Каляровая рэвалюцыя – гэта магіла для дзяржавы. Мы бачылі гэта не раз», – палохае Мукавозчык.

У Лукашэнкі поўная падтрымка Масквы. З пункту гледжання Крамля кровапраліцце ў Мінску на руку Расіі, бо такім чынам Лукашэнка згубіць магчымасць свабодных кантактаў з Захадам.

яс