Журналісты ўсяго свету аказваюць падтрымку журналістам агенцтва Index, якое адчувае ціск з боку венгерскіх уладаў, – паведамляе Gazeta Wyborcza.
Свабоды слова патрабавалі ў пятніцу 10 тысяч пікетоўцаў, якія прыйшлі да палацу ў Будзе, дзе знаходзіцца сядзіба прэм'ер-міністра і прэзідэнта Венгрыі.
Прычынай пратэстаў стала звальненне з працы галоўнага рэдактара найбуйнейшага інфармацыйнага парталу ў Венгрыі Index. Шаболькс Дуль быў звольнены за тое, што месяц таму публічна папярэджваў, што незалежнае агенцтва неўзабаве могуць пазбавіць незалежнасці і будзе яно захоплена людзьмі, набліжанымі да ўладаў.
Падчас апошняй сустрэчы з супрацоўнікамі Дуль выявіў, што кіраўніцтва кампаніі прапанавала яму вялікі рост зарплаты ўзамен за маўчанне.
У пратэсце за звальненне Дуля з агенцтва Index звольнілася 90 чалавек.
Паводле рэйтынгу «Рэпарцёраў без межаў», Венгрыя займае перадапошняе месца ў Еўразвязе па свабодзе СМІ. Горшы рэйтынг толькі ў Балгарыі.
яс