Беларуская Служба

Па карупцыйнай справе былога польскага міністра праходзяць дзясяткі мільёнаў еўра

28.07.2020 16:29
За грошы былы кіраўнік «Украўтадара» і польскі экс-міністр абацяў вырашаць праблемы бізнесу.  
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/New Africa

Як мы раней паведамлялі, больш за тыдзень таму польскія спецслужбы затрымалі Славаміра Новака. Ён быў шматгадовым дэпутатам Сейма Польшчы, міністрам у Канцылярыі прэм'ера Польшчы, а з 2016 да 2019 года – кіраўніком Дзяржаўнага агенцтва аўтамабільных дарог Украіны «Украўтадар». У яго два грамадзянствы – польскае і ўкраінскае. Затрыманне палітыка звязанае з яго працай ва Украіне.

Справу адначасова расследуюць польскае Цэнтральнае антыкарупцыйнае бюро ды Варшаўская акруговая пракуратура, а таксама Нацыянальнае антыкарупцыйнае бюро Украіны і Спецыяльная антыкарупцыйная пракуратура Украіны. Палякі і ўкраінцы цесна супрацоўнічаюць па згаданай справе.

Сёння гэтую тэму закранае партал Wpolityce.pl. Так, украінскія следчыя органы паведамілі, што пра справе праходзіць сума ў 270 млн еўра. Былога кіраўніка «Украўтадара» падазраюць у тым, што ён разам з іншымі службовымі асобамі стварыў злачынную арганізацыю, якая займалася крадзяжамі сродкаў міжнародных арганізацый, што выдзяляюцца для рамонту дарог ва Украіне.
Адзін з эпізодаў датычыў будаўніцтва дарог на тэрыторыі Украіны, калі ўкраінскія кампаніі выконвалі будаўніцтва, але па тых ці іншых прычынах не маглі выканаць яго да канца ў адпаведныя тэрміны, і Новак за пэўнае ўзнагароджанне «вырашаў» іх праблемы па прадоўжанні дамоваў для пазбяганне штрафаў.

Партал Wpolityce.pl зазначае, што Новак можа пачуць таксама іншыя абвінавачанні. Паводле следства, Славамір Новак меў атрымаць больш за 110 млн еўра хабару ад прадстаўніка кампаніі Altcom Аляксандра Цісленкі. Altcom – гэта адна з буйнейшых украінскіх будаўнічых фірмаў, а хабар, які кампанія дала кіраўніку «Украўтадару», быў узнагародай за прасоўванне яе інтарэсаў падчас будаўніцтва дарогі дзяржаўнага значэння Адэса – Кіеў. Хутчэй за ўсё, як сцвярджаюць украінскія журналісты, на якіх спасылаецца партал, выпадкаў карупцыі з Новакам у галоўнай ролі было намнога больш, чым ведае следства на сённяшні дзень, паведамляе партал Wpolityce.pl.

вс

здымак мае ілюстрацыйны характар