Публіцыст выдання Dziennik Gazeta Prawna Міхал Патоцкі (Michał Potocki) расказвае польскім чытачам аб тым, што адбываецца ў суседняй Беларусі.
Найбольшай праблемай беларускай апазіцыі было прыцягненне пажылых жыхароў у рэгіёнах. Якраз яны былі дагэтуль верным электаратам Лукашэнкі. Шмат, што паказвае, што Ціханоўскай і яе выбарчаму штабу ўдалося пераадолець гэтую бар'еру. На мітынгі ў рэгіёнах прыходзяць тысячы, пры чым людзей, якія раней ніколі не ўдзельнічалі ў апазіцыйных пратэстах, – піша Патоцкі і дадае, што часта на сустрэчах гучыць песня польскага барда Яцэка Качмарскага «Муры» ў перакладзе на беларускую мову Андрэя Хадановіча.
Не ўсе апаненты Лукашэнкі пазітыўна адносяцца да Ціханоўскай і яе штабу. Сумневы выклікае некалькі фактаў. Бабарыка 20 гадоў кіраваў расійскім «Белгазпромбанкам», Цапкала збег у Расію, а Ціханоўскі тры гады таму, не маючы дазволу ўкраінскіх уладаў, наведаў акупаваны Крым, што Украіна лічыць нелегальным перасячэннем мяжы.
У сваю чаргу лідар нацыянальнага адраджэння 80-90- гг. Зянон Пазняк упэўнены, што Ціханоўская зʼяўляецца праектам Крамля.
- Яна поўнасцю падпарадкавалася Калеснікавай і жонцы Цапкалы, і вядзе ўсіх на фальшывыя выбары, абяцае потым ачысціць дарогу да ўлады «Бабарыкам-Цапкалам», – напісаў у панядзелак у Фэйсбуку Пазняк. Жанчыны рашуча аспрэчваюць гэтыя абвінавачанні.
Патоцкі лічыць таксама, што Лукашэнка не адчувае сябе ўпэўнена. Апошнім часам наведвае чарговыя спецпадраздзяленні АМАПу, якія выкарыстоўваюцца для разгонаў дэманстрацыі. І стараецца замацаваць у іх падтрымку для сябе, абяцаўшы кватэры вайскоўцам.
Dziennik Gazeta Prawna прыгадвае, што Беларусь не запрасіла міжнародных назіральнікаў, нібыта з-за пандэміі, але назіральнікі СНД атрымалі запрашэнне. Польскага штодзёнка прагназуе таксама, што Мінск не дасць акрэдытацыі замежным журналістам.
яс