Кацярына Пятліцкая – грамадзянка Беларусі, якая доўгі час ужо жыве ў польскай сталіцы. Сёлета Кацярына вырашыла паспрабаваць стаць незалежным назіральнікам на выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусі. Дарэчы, беларусы замежжа значна больш актыўныя на дадзеных выбарах, чым падчас галасавання ў папярэднія гады.
Мы запыталі Кацярыну, чаму яна вырашыла такм чынам паўдзельнічаць у выбарах 9 жніўня.
- Таму што магу, таму што ў мяне ёсць жаданне, у мяне ёсць на гэта веды і досвед. Мяне цікавіць, як будзе выглядаць гэты працэс. Я здаўна жыву ў Польшчы, таму нельга сказаць, што я актыўна ўдзельнічаю ў палітычным жыцці Беларусі. Мяне цікавіць сам працэс назірання. У мяне быў ужо кантакт з беларускай амбасадай. Што цікава, калі крэдытаваў хтосьці з нашай групы незалежным назіральнікам, мы прыехалі першымі, перад намі нікога не было. Але пры гэтым былі ўжо акрэдытаваныя чатыры назіральнікі. На наша пытанне, як гэта магчыма, мы пачулі ў адказ класічнае: «Вы ж самі ўсё разумееце«...
слухайце аўдыё
Ужо пасля запісу гутаркі з Кацярынай Пятліцкай стала вядома, што ёй удалося зарэгістравацца ў якасці незалежнага назіральніка на выбарах у беларускім пасольстве ў Варшаве.
нг