У Беларусі расце напружанасць звязаная з выбарамі прэзідэнта. У краіне затрыманыя нібыта баевікі прыватнай ЧВК. Улады папярэдзілі кандыдатаў пра магчымыя правакацыі.
Учора з Беларусі прыйшла інфармацыя пра затрыманне трох тузінаў байцоў прыватнай расійскай ваеннай кампаніі. Прагучалі словы пра варожы крок з боку Расіі, блізкі да гібрыднай вайны. Сёння раніцай ЦВК выклікала кандыдатаў, перад якімі выступіў дзяржаўны сакратар Савету бяспекі Андрэй Раўкоў. Чыноўнік папярэдзіў кандыдатаў, што магчымы правакацыі. У звязку з гэтым улады заявілі, што ўводзяць узмоцненыя меры па кантролю за допускам у месцы правядзення мерапрыемстваў.
Атрымліваецца, што замест дзеянняў па перадухіленні гібрыднай пагрозы, то бок закрыцця межаў, спынення транспартнага злучэння з Расіяй, беларускае кіраўніцтва зрабілі іншы крок – увяло надгляд і рамкі на перадвыбарчых мітынгах. Мы папрасілі пракаментаваць перадвыбарчую сітуацыю ў Беларусі палітолага Андрэя Ляховіча.
Размаўляў Юры Ліхтаровіч
Слухайце аўдыёфайл