Беларуская Служба

Дэпутат Сейму Робэрт Тышкевіч: У палітыцы здараюцца цуды. Калі людзі абараняюць свой голас – здарыцца можа ўсё

31.07.2020 16:38
Беларусь змяняецца, змяняецца імкліва і незваротна і гэта пачынаюць заўважаюць у Польшчы, на жаль не ўсе.
Аўдыё
  • Дэпутат Сейму ад апазіцыйнай «Грамадзянскай платформы», кіраўнік Парламенцкай групы па Беларусі Робэрт Тышкевіч разважае аб становішчы беларусаў
, 30  2020 .
Мінск, 30 ліпеня 2020 г.EPA/TATYANA ZENKOVICH

У чацвер увечары Беларусь скалыхнуў самы масавы пратэст за ўсю сучасную гісторыю. Прыкладна 70 тысяч чалавек вышлі на мінскую Плошчу Бангалор, каб выказаць сваю падтрымку кандыдату ў прэзідэнты Святлане Ціханоўскай і запатрабаваць ад уладаў сумленнага правядзення выбараў. Беларусь змяняецца, змяняецца імкліва і незваротна. Гэта пачынаюць заўважаюць у Польшчы, на жаль не ўсе.

Надоечы Святлана Ціханоўская ў інтэрв’ю аднаму з вядучых польскіх выданняў звярнулася да ўладаў Польшчы з заклікам папрасіць афіцыйны Мінск «не страляць ва ўласны народ». У Варшаве гэта пачулі. Пакуль толькі тамтэйшая апазіцыі, а ў прыватнасці дэпутат Сейму ад апазіцыйнай «Грамадзянскай платформы», кіраўнік Парламенцкай групы па Беларусі Робэрт Тышкевіч:

Дэпутат Сейму Р. Тышкевіч Дэпутат Сейму Р. Тышкевіч

-Мне падаецца, што ў сувязі з пасіўнай пазіцыяй нашага ўрада, свядомасць маштабу тых зменаў, якія зараз адбываюцца ў Беларусі, сярод палякаў невялікая. У гэтым напрамку добра дзейнічаюць польскія медыя, але без удзелу ўраду, без яго голасу, цяжка, каб у шырокіх колах польскага грамадства сфармавалася пазіцыя аб становішчы нашага ўсходняга суседа. Перад абліччам моцнага грамадзянскага абуджэння беларусаў і вялікіх рэпрэсіяў у гэтай краіне, я заклікаю польскі ўрад актыўна дзейнічаць!

Польшча, і агулам краіны Захаду, у палітыцы з Беларуссю выбудоўвалі кантакты з так званай «тытульнай апазіцыяй», але падчас цяперашніх пратэстаў яна амаль незаўважна. Беларусы гуртуюцца вакол Святланы Ціханоўскай. Ці Польшча і захад не прамаргалі ключавыя змены ў грамадскіх настроях у Беларусі?

-Безумоўна, мы павінны быць адкрытыя для супрацоўніцтва з гэтым новым рухам, якія зараз паўстае ў Беларусі. Я не думаю, што ў нас з гэтым будуць праблемы. У нас ёсць добрыя сябры ў традыцыйным дэмакратычным асяроддзі Беларусі, а цяпер мы павінны завесці новыя кантакты. Гэта ўсё пытанне часу, гэта можна выправіць.

Добра бачана, што грамадскі рух, якія цяпер яднаецца вакол Святланы Ціханоўскай – адзінай сапраўднай альтэрнатывы дзейснага кіраўніка Беларусі, з’ўялеца чымсьці новым, дагэтуль невядомым. У сувязі з гэтым, варта з імі ўсталёўваць кантакты, такім чынам, каб у выпадку патрэбы, у выпадку рэпрэсіяў, Польшча магла бы падрамаць ахвяры пераследу. У нас ёсць падобны вопыт.

Чаго варта чакаць у дзень выбраў, 9 жніўня, а таксама пасля 9 жніўня?

-Пасля 9 жніўня, я, у першую чаргу, спадзяюся і разлічваю на тое, што не будзе выкарыстана сіла; спадзяюся, што не будзе ажыццяўляны ніводзін з сілавых сцэнароў. Я вельмі хацеў бы, каб не паўтарыліся жахі мінуўшчыны, калі ўсе апаненты Лукашэнкі апынуліся ў вязніцы, а звычайны беларусы сутыкнуліся з гвалтам на вуліцах Мінску. Разлічваю на мір, на тое, што не будзе выкарыстана сіла. На жаль тыя, сігналы, якія актыўна пасылае Лукашэнка сведчаць аб адваротным. У гэтым выпадку, тым больш патрэбны ціск міжнароднай супольнасці на ўлады ў Мінску, каб тыя не адважыліся на сілавыя сцэнары.

Вы можаце сказаць, што я разлічваю на цуд. У палітыцы здараюцца цуды. Мы, палякі, калісьці атрымалі свой цуд свабоды. У выпадку, калі людзі пільнуюць выбарчыя ўчасткі, абараняюць свой голас – здарыцца можа ўсё.

Усім сэрцам зычу беларусам зменаў. Змены напэўна пойдуць на карысць адносінаў Беларусі з заходнім светам, і безумоўна гэта вельмі добра адбілася бы на польска-беларускіх адносінах.

На жаль, прэзідэнт Лукашэнка, які цалкам кантралюе працэс выбараў, ужо ведае іх вынік. На шчасце, гісторыя ведае такія выпадкі, калі аўтарытарныя кіраўнікі сутыкаліся з вельмі непрыемнымі сюрпрызамі падчас выбараў.

Падсумоўваючы, трэба мець надзею, трэба абараняць свой голас, трэба разлічваць на паспяховыя вынікі выбраў. А ў выпадку, калі вынікі выбараў відавочна не будуць адпавядаць рэчаіснасці, разлічваю на тое, што новы грамадскі рух зможа адказаць, колькі ж на самой справе беларусаў прагаласавалі за Святлану Ціханоўскую, а колькі за цяперашняга прэзідэнта. Ужо зараз бачна, што працэс кантролю, назірання за выбарамі імкліва развіваецца. Вынікі выбараў ужо не будуць сустрэты абыякавасцю беларусаў.

З дэпутатам Сейму Робэртам Тышкевічам размаўляў Эдуард Жолуд.

Слухайце аўдыё!

Зварот Ціханоўскай да польскіх уладаў: «Папрасіце беларускія ўлады не страляць у народ»

30.07.2020 12:35
Святлана Ціханоўская хоча стаць галавой дзяржавы толькі на палову года, каб падрыхтаваць сумленныя выбары.