Беларуская Служба

Польскі аналітык: беларускаму грамадству абрыдла цяперашняя ўлада

05.08.2020 13:39
На хвалях Польскага радыё пра сітуацыю ў Беларусі разважаў палітолаг, эксперт польскага ўрадавага аналітычнага Асяродка ўсходніх даследаванняў Войцех Кананьчук.
Аўдыё
  • На хвалях Польскага радыё пра сітуацыю ў Беларусі разважаў палітолаг, эксперт польскага ўрадавага аналітычнага Асяродка ўсходніх даследаванняў Войцех Кананьчук.
Wiec poparcia dla Swiatłany CIchanouskiej
Wiec poparcia dla Swiatłany CIchanouskiej Svetlana Turchenick / Shutterstock.com

Беларусь перажывае надзвычайнае эмацыйнае ўзрушэнне перад абліччам надыходзячых прэзідэнцкіх выбараў. У краіне амаль штодня адбываюцца затрыманні звычайных беларусаў, якія перасталі быць абыякавымі да лёсу сваёй краіны.

У аўторак, 4 жніўня, улады сарвалі дазволеныя імі жа перадвыбарчыя агітацыйныя пікеты Святланы Ціханоўскай у Слуцку і Салігорску. Перадвыбарчы сход у Слуцку скончыўся хапуном, былі затрыманы каля двух дзясяткаў чалавек. Чарговы віток гвалту суправаджаўся пасланнем Аляксандра Лукашэнкі парламенту і народу, якое многія ўжо назвалі развітальным.

Перад выбарамі 9 жніўня ўсё больш увагі ўсходняй суседцы пачалі надаваць і ў Польшчы. На хвалях Польскага радыё пра сітуацыю ў Беларусі разважаў палітолаг, эксперт польскага ўрадавага аналітычнага Асяродка ўсходніх даследаванняў Войцех Каноньчук. Эксперт параўноўвае Святлану Ціханоўскую і яе ўплыў на беларусаў з бурай:

-Яна крочыць, як бура. Думаю, гэта нечаканы факт для ўсіх, нават для самой Ціханоўскай. Трэба разумець, што яшчэ зусім нядаўна яна не мела нічога агульнага з палітыкай. Хатняя гаспадыня, былая настаўніца англійскай мовы, якая раптам была кінутая ў вельмі складаную палітыку ў аўтарытарнай краіне. Яна крочыць па Беларусі нібы бура!

Трэба прызнаць, яна адважная жанчына, маці. Яна вымушана была адаслаць дзяцей разам з бабуляй у адну з еўрапейскіх краінаў. У сітуацыі, калі яе муж, быў кінуты за краты, нечакана і надзвычай паспяхова заангажавалася ў палітычную барацьбу. І яна дае сабе рады. Аказалася, што гэта звычайная беларуска валодае агромністай харызмай, цягне за сабой тысячы і тысячы беларусаў.

З аднаго боку мы маем так званую «старую» апазіцыю, якая на працягу доўгіх гадоў беспаспяхова змагаецца з рэжымам Лукашэнкі. А з іншага боку, маем гэту новую апазіцыю, у выданні Святланы Ціханоўскай і яе дзвюх таварышак, якія паспяхова падтрымліваюць яе. Памятайма, што ўсе гэтыя шматтысячныя вечы, якія хваляй прыйшліся па Беларусі, складаюцца таксама з выступаў Марыі Калеснікавай ліадркі штабу Бабарыкі, які зраза знаходзіцца ў турме і Веранікі Цапкалы, жонкі Валерыя Цапкалы, якія таксама вымушаны быў уцячы за мяжу. Сёння тварам апазіцыі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі сталі тры вельмі адважныя жанчыны.

Войцех Каноньчук пераконвае, што беларускае грамадства змяняецца на нашых вачах:

-Сёлета становішча ў Беларусі абсалютна адрозніваецца ад папярэдніх выбараў. Грамадства досыць выразна дэманструе, што яму абрыдла цяперашняя ўлада. Беларусы лічаць, што палітыка Лукашэнкі моцна пакрыўдзіла іх пачуцце годнасці і справядлівасці, асабліва гэта тачыцца перыяду пандэміі, але не толькі таксама пачуцця эканамічнай бяспекі.

Зараз мы назіраем такую сітуацыю, калі два асноўныя слупы рэжыму Лукашэнкі: гарантыя сацыяльнай бяспекі і працаўладкаванне з дастаткова добрым заробкам – рынулі. Гэтага больш няма. Беларусы бяднеюць. Крызіс там пачаўся не ў сувязі з пандэміяй каранавіруса, але значна раней. Эпідэмія толькі паглыбіла крызіс, які пачаўся раней. Таксама як у выпадку іншых краінаў пакуль яшчэ не прагучаў апошні яго акорд.

Нягледзячы на агульнанацыянальную падтрымку Святланы Ціханоўскай, у крайне правым асяроддзі «старой» беларускай апазіцыі нярэдка гучыць меркаванне аб тым, што Ціханоўская «праект Крамля». У Беларусі адбыўся сапраўдны цуд - дзяржаўная прапаганда і прыхільнікі некаторых апазіцыйных груповак амаль цалкам паўтараюць тэорыі змовы адносна Святланы Ціханоўскай. Эксперт польскага ўрадавага Асяродка ўсходніх даследаванняў Войцех Каноньчук не верыць у такія чорна-белыя сцэнары:

- Безумоўна, як паглядзім на жыццярысы трох галоўных канкурэнтаў Лукашэнкі, у кожным з іх знойдзем нейкія меншыя або большыя расійскія сляды. Бабарыка на працягу доўгага часу ўзначальваў філіял расійскага банку, Цапкала калісьці вучыўся ў Расіі, Ціханоўскі ў сваю чаргу працаваў у Маскве і рэалізоўваў там свае праекты. З аднаго боку можна ва ўсім гэтым угледзець сляды расійскага ўплыву.

З іншага боку, калі прааналізаваць медыйнае суправаджэнне пратэстаў у Беларусі, мы там не ўбачым нічога карыснага для Расіі. Хутчэй наадварот. Беларускае грамадства пасля спячкі пачало актывізавацца. На агітацыйных сходах Ціханоўскай мы перадусім бачым нацыянальную сімволіку – бела-чырвона-белыя сцягі. Гучаць лозунгі аб адраджэнні беларускай мовы і культуры. Усё гэта не ідзе на руку Расіі. Я паддаю вялікаму сумневу гэты чорна-белы наратыў аб тым, што за ўсёй беларускай апазіцыяй крыецца Крэмль.

Не ўзброеным вокам бачна - Беларусь і беларусы змяняюцца, яны прагнуць зменаў. Аднак ці бліжэйшая нядзеля, 9 жніўня, прынясе Сінявокай доўгачаныя перамены?

Слухайце аўдыё! 

PR/эж