Беларусы масава зацікавіліся палітыкай. Не вядома, ці ў нядзелю Лукашэнка захавае ўладу, піша штодзёнка «Gazeta Wyborcza».
Мала хто спадзяваўся, што некаму ўдасца настолькі актывізаваць беларусаў, што Лукашэнка напалохаўся і пачаў баяцца страты ўлады, зазначае штодзёнка «Dziennik Gazeta Prawna».
Выбарчая кампанія ў Беларусі ў гэтым годзе пачалася з арыштаў. Спачатку арыштавала блогера Сяргея Ціханоўскага. Яму нават не далі вылучыць сваю кандыдатуру на выбарах. Потам арыштавала другога апанента Лукашэнкі на выбарах – банкіра Віктара Бабарыку. Трэцяга апанента Валера Цапкала не зарэгістравалі, пасля чаго ён уцёк з краіны.
Змагацца за ўладу з Лукашэнкам засталася хатняя гаспадыня Святлана Ціханоўская. Яе дапусцілі да выбараў. Хутка выйшла, што яна выклікае ў людзей сімпатыю, таксама яе падтрымалі штабы іншых незарэгістраваных кандыдатаў, пішуць выданні.
Газеты зазначаюць, што ў такіх умовах уладам засталося адно – татальныя фальсіфікацыі. ЦВК Беларусі не запрасіла замежных назіральнікаў з АБСЕ на выбары, на ўчастках няма відэакамер, ані празрыстых скрынь. Выбары расцягнутыя на 5 дзён, незалежныя назіральнікі выдаленыя з участкаў. Міліцыя рэгулярна іх арыштоўвае, нават, калі яны стаяць на вуліцы ды лічаць колькасць зайшоўшых на ўчасткі людзей.
Усё гэта заяўляецца рэалізацыяй палітыкі Лукашэнкі, які заявіў, што не аддасць краіну, пішуць газеты. Ягоныя словы не выклікалі ў беларусаў страх. Шмат людзей сёлета перасталі баяцца і пачалі разумець, што Лукашэнка звычайны чалавек, як усе. Ён не мае права прыніжаць ды абражаць людзей, цытуе словы Святланы Ціханоўскай польскае выданне. Беларускае грамадства патрабуе перамен.
Галоўнае пытанне цяпер – гэта якім будзе фінал кампаніі. Ці людзі выйдуць бараніць свае галасы ды змусяць Лукашэнку да адстаўкі? Ці ўлады сілай разгоняць пратэсты? Ці гэта будзе азначаць чарговую хвалю рэпрэсіяў у Беларусі, зазначае полькая прэса.
юл