Беларуская Служба

Незалежны сенатар заклікае да салідарнасці з беларусамі

10.08.2020 10:43
Кшыштаф Квяткоўскі заклікае да правядзення ў Польшчы акцый падтрымкі беларускай апазіцыі.
         .
Амбасада Беларусі ў Варшаве ў дзень вырараў прэзідэнта гэтай краіны.PAP/Leszek Szymański

Польшча павінна паказаць, што для яе важна, каб сітуацыя ў Беларусі не парушала дэмакратычных стандартаў, лічыць незалежны сенатар Кшыштаф Квяткоўскі(Krzysztof Kwiatkowski).

Паводле члена вышэйшай палаты парламента, было б добра, калі б у польскіх гарадах, асабліва там, дзе знаходзяцца дыпламатычныя прадстаўніцтвы Беларусі, напрыклад, у Варшаве і Беластоку, прайшлі акцыі падтрымкі беларускай апазіцыі.

Сенатар Квяткоўскі падкрэсліў, што трэба даць выразны сігнал, што палякі бачаць і разумеюць тoе, што зараз адбываецца ў Беларусі і гэтага не падтрымліваюць. Паводле яго, для абмеркавання сітуацыі ў Беларусі прэзідэнт Анджэй Дуда павінен склікаць сустрэчу ўсіх палітычных сілаў у краіне.

- Для беларусаў гэта было б надзвычай важным жэстам, што палітычныя лідары заходняга суседа размаўляюць пра праблемы ў Беларусі.

Палякі павінны паказаць беларусам, што яны ведаюць, што афіцыйны вынік, які прадставіла беларуская ЦВК, не адлюстроўвае фактычнай падтрымкі і палітычных настрояў беларускіх выбаршчыкаў, лічыць сенатар.   

аз