Польшча прапанавала склікаць пазачарговы саміт Еўрапейскай рады па сітуацыі ў Беларусі. Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Павел Яблоньскі(Paweł Jabłoński) заявіў, што Еўрапейскі саюз павінен выказацца па справе апошніх падзеяў у Беларусі адзіным голасам.
Нагадваем, учора пасля абвяшчэння папярэдніх вынікаў прэзідэнцкіх выбараў адбыліся дэманстрацыі і сутычкі дэманстрантаў з міліцыяй.
Павел Яблоньскі дадаў, што беларусы маюць права на сумленныя выбары.
- Беларускі народ выразна паказаў, што патрабуе змены, то бок патрабуе, каб выбарчы працэс быў празрысты і праходзіў паводле прынцыпаў вяршэнства закона. Пра гэта беларускі народ заявіў выразна і ягоны голас павінен быць пачуты.
Паводле ўступных вынікаў выбараў, перамог дзейны прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Беларуская апазіцыя пераконвае, што вынікі галасавання былі сфальсіфікаваныя.
аз