Сёння большасць міністраў новага ўрада Матэвуша Маравецкага атрымала міністэрскія партфелі ад прэзідэнта Анджэя Дуды. У выніку рэканструкцыі колькасць ведамстваў у Польшчы была скарочаная з 20 да 14.
Падчас урачыстасці Анджэй Дуда падкрэсліў, што ўрад быў рэканструяваны праз год пасля парламенцкіх выбараў, на якіх перамаглі Аб'яднаныя правыя сілы. Прэзідэнт лічыць, што перамога на выбарах была падзякай палякаў за папярэднія 4 гады кіравання краінай:
- Гэта падзяка за рэалізаваныя выбарчыя абавяцанні, за ажыццяўлёныя сацыяльныя праграмы, за тое, у што многія людзі падчас выбарчай кампаніі 2015 года не верылі. Гэта вынік працы Аб’яднаных правых сілаў, як ва ўрадзе, так і ў парламенце. Гэта вынік працы спачатку прэм’ера Бэаты Шыдла, а пазней Матэвуша Маравецкага і ўсіх, якія з імі супрацоўнічалі.
На кіраўнічыя пасады былі ўрачыста прызначаныя, як новыя міністры, так кіраўнікі ведамстваў, назвы і сферы паўнамоцтваў якіх памяняліся пасля рэканструкцыі ўраду.
Намінацыю на пасаду віцэ-прэм'ера без партфеля атрымаў старшыня кіроўнай партыі „Права і справядлівасць” Яраслаў Качыньскі (Jarosław Kaczyński). Ён будзе ачольваць Камітэт па справах бяспекі. Акрамя яго, ва ўрадзе будзе яшчэ трох віцэ-прэм'ераў.
На сваёй пасадзе намесніка прэм'ер-міністра і міністра дзяржаўных актываў застаецца Яцэк Сасін (Jacek Sasin). Прэм'ер-міністр Пётр Глінскі(Piotr Gliński) будзе ачольваць новае Міністэрства культуры, нацыянальнай спадчыны і спорту.
У сваю чаргу віцэ-прэм’ер Яраслаў Говін (Jarosław Gowin) ачоліў Міністэрства развіцця, працы і тэхналогіі.
Апрача таго, прэзідэнт прызначыў Тадэвуша Касцінскага (Tadeusz Kościński) на пасаду кіраўніка Міністэрства фінансаў і фондаў, а Міхала Куртыку(Michał Kurtyka) на пасаду кіраўніка Міністэрства клімату і аховы навакольнага асяроддзя.
У сваю чаргу новым кіраўніком Міністэрства сельскай гаспадаркі і развіцця сельскіх раёнаў стаў Гжэгаж Пуда (Grzegorz Puda). Апрача таго на пасаду міністраў без партфеляў былі прызначаны: Міхал Цеслак (Michał Cieślak), які ў Радзе Міністраў будзе займацца справамі мініцыпалітэтаў і Міхал Вуйцік(Michał Wójcik).
Ва ўрадзе, як кіраўнік Міністэрства па справах сям'і і сацыяльнай палітыкі застаецца Марлена Малёнг (Marlena Maląg).
На урачыстасці адсутнічаў, між іншым, Пшэмыслаў Чарнэк (Przemysław Czarnek), які павінен кіраваць Міністэрствам адукацыі, навукі і вышэйшай адукацыі. Нагадваем, у палітыка надоечы была выяўлена каранавірусная інфекцыя.
У сувязі з гэтым на каранцін былі адпраўлены таксама іншыя дзяржаўныя чыноўнікі, якія апошнім часам сустракаліся з заражаным палітыкам, то бок намеснік прэм'ер-міністра Яцэк Сасін(Jacek Sasin), кіраўнік Канцылярыі прэм'ер-міністра Міхал Дворчык(Michał Dworczyk), саступаючы міністр адукацыі Дарыюш Пянткоўскі(Dariusz Piontkowski) і яго намеснік Яцэк Аздоба(Jacek Ozdoba).
Пасля рэканструкцыі колькасць ведамстваў была скарочаная на шэсць. Гэта адбылося ў асноўным шляхам іх спалучэння. Напрыклад, Міністэрства па справах клімату было спалучанае ў адно з Міністэрствам аховы навакольнага асяроддзя. Кіраўнік новага ведамства Міхал Куртыка паведаміў, што галоўнай задачай міністэрства будзе паляпшэнне якасці жыцця і пераўтварэнне рынку энергіі ў краіне:
-Калі мы хочам павысіць якасць жыціца ў Польшчы, то трэба ўзяць пад увагу, напрыклад, доступ да вады. Гэта важны кампанент, на які пашыраюцца кампетанцыі Міністэрства клімату, а таксама доступ да зялёных тэрыторыяў, чыстага паветра, прыроды. Гэта ў сваю чаргу аспекты ключавыя для сектара аховы навакольнага асяроддзя. Гэта таксама важнае.
У сувязі з выяўленнем каранавіруснай інфекцыі ў Пшэмыслава Чарнэка ўрачыстасць прынясення прысягі новымі членамі Кабінета міністраў была перанесеная з учарашняга дня на сёння. Апрача таго было змененае месца ейнага правядзення. Цырымонія адбылася не ў Прэзідэнцкім палацы, але пад адкрытым небам – у парку побач.
Падчас урачыстасці былі захаваныя ўсе санітарны я нормы, дадаў прэс-сакратар прэзідэнта Польшчы Блажэй Спыхальскі (Błażej Spychalski):
- Зразумела ўрачыстасць праведзеная ў адпаведнасці з санітарнымі нормамі, а таксама з некаторымі нашымі ўнутарнымі абвастрэннямі. Намінацыі атрымалі ўсе, хто мог асабіста прысутнічаць у Прэзідэнцкім палацы.
Пшэмыслаў Чарнэк напісаў у Твітэры, што адчувае сябе добра, а тэст вырашыў зрабіць, паколькі ў яго балела галава. На каранцін былі адпраўленыя таксама ўсе іншыя асобы, якія цяхам апошніх дзён асабіста кантактавалі з Чарнэкам, паведаміў прэс-сакратар польскага ўраду Пётр Мюлер(Piotr Muller):
- Санітарная станцыя у Любліне ажыццявіла свае працэдуры і вызначыла тэрмін карамціну для асобаў, якія арабіста кантактавалі з дэпутатам Чарэнкам з пятнічы да сённяшняга дня.
У гэтай сітуацыі ўсе хворыя і адпраўленыма на каранцін кандыдаты, атрымаюць свае намінацыі, калі ўжо будуць здаровымі, то бок на працягу некалькіх тыдняў.
- Як я згадаў, усё залежыць ад паветавага санітарнага інспектара. Я спадзяюся, што цырымонію можна будзе правесці нават напрыканцы бягучага тыдня, калі можна ўжо будзе зрабіць тэсты асобам, якія знаходзяцца ў каранціне. Нагадваю, 5-7 дзён пасьля меркаванага заражэння, можна зрабіць тэсты, якія пацвердзяць альбо выыключаць інфекцыю.
Прадстаўнікі ўраду запэўніваюць, што Рада Міністраў дзейнічае без праблем, а міністры ў сваёй працы часта выкарыстоўваюць форму анлайн-канферэцый.
Нагадваем рэканструкцыя ўраду адбылася не без праблем і пасля заўзятых перамоваў прадстаўнікоў кааліцых партый. Некаторыя каментатары прадугледжвалі нават магчымасць разколу ва ўрадавай кааліцыі.
У выніку перамоваў колькасць ведамстваў была скарочаная з 20 да 14.
Канчаткова, прадстаўнікі кіроўнай партыі „Права і справядлівасць” атрымалі 12 міністэрстваў, а ейныя кааліцыйныя партнёры „Салідарная Польшча” і „Пагадненне” - па адным.
Як заявіў прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі, рэканструкцыя ўрада павінна павысіць эфектыўнасць, зменшыць бюракратыю і паскорыць адміністрацыйныя працэсы.
Чакаецца, што гэтыя змены прывядуць эканоміку да больш хуткага выхаду з крызісу, выкліканага пандэміяй.
аз