Пра чарговую гадавіну сірыйскай грамадзянскай вайны піша польская штодзёнка «Rzeczpospolita».
У інтэрвʼю Мінабароны Расіі з нагоды пятай гадавіны ваеннага ўмяшання Расіі ў Сірыю Асад заявіў, што «глабальны ваенны баланс» патрабуе прысутнасці расійскіх вайсковых у Сірыі.
«Мы маем карысць ад гэтага», – дадаў Асад, падкрэсліўшы, што Дамаску неабходна прысутнасць расійскіх баз, якія, на думку сірыйскіх ваенных камандзіраў, зʼяўляюцца процівагай спробам ЗША дамінаваць у рэгіёне.
У Сірыі Расія выкарыстоўвае ваенна-паветраную базу Хумаімім і ваенна-марскую базу ў порце Тартус.
юл