Беларуская Служба

Трое загінулых, 500 закатаваных, тысячы заяў пра гвалт

09.10.2020 16:45
Так выглядае Беларусь два месяцы пасля выбараў, дзе нарошчвае абароты махавік рэпрэсій.
Аўдыё
  • Праваабаронца пра сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі пасля выбараў
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/JAKUB GAVLAK Dostawca: PAP/EPA

Прадстаўнікі праваабарончых арганізацый Беларусі прэзентавалі даклад «Беларусь пасля выбараў», які ўтрымлівае інфармацыю пра сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў.

Спецыялісты засяродзіліся на праве чалавека на жыццё, асабістую свабоду і гуманнае абыходжанне, а таксама на свабодзе ад катавання. Таксама ў дакладзе закранутыя факты парушэнняў правоў журналістаў і дзяцей.

Аналітычная праца экспертаў прадстаўлена дакладчыку, прызначанаму ў рамках Маскоўскага механізма АБСЕ. Вынікамі працы праваабаронцаў падзяліўся юрыст з Цэнтру
Маштаб рэпрэсій нарастае, кажа праўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Слухайце аўдыёфайл