Беларуская Служба

Бяспека, эканоміка, меншасці і супольная гісторыя – галоўныя тэмы візіту Анджэя Дуды ва Украіну

12.10.2020 16:30
Візіт польскага прэзідэнта пачаўся з наведвання могілках на Быкоўні, дзе спачываюць польскія і ўкраінскія ахвяры злачынстваў НКВД.
        .
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.PAP/EPA/VALENTYN OGIRENKO / POOL

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда з жонкай працягвае трохдзённы візіт ва Украіне. Другі дзень візіту прысвечаны афіцыйным перамовам на самым высокім узроўні. Анджэй Дуда сустракаецца, між іншым, з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, прэм'ер-міністрам Дзянісам Шмыгалем, а таксама са старшынёй Вярхоўнага Савета Дзмітрыем Разумковым.

Бяспека, эканоміка, сітуацыя нацыянальных меншасцяў і гістарычныя пытанні – гэта асноўныя тэмы супольнай дэкларацыі, якую ў Кіеве падпісалі прэзідэнты Польшчы і Украіны.

Значэнне згаданага дакумента падкрэсліў кіраўнік Канцыларыі прэзідэнта Кшыштаф Шчэрскі(Krzysztof Szczerski):

- Гэта надзвычай важны дакумент, які комплексна апісвае мэты і стратэгію польска-ўкраінскай палітыкі і польска-ўкраінскіх адносінаў у розных сферах.

Сёння важны кантракт ва Украіне заключыла таксама Польская нафтагазавая кампанія.

- Дзякуючы гэтай дамове PGNiG будзе мець права ўдзельнічаць у прыватызацыі энергетычнага сектара Украіны. Мы хочам інвеставаць ва Украіне і хочам, каб  вынікам супрацоўніцтва ў энергетычнай галіне было таксама права ўласнасці.

Другі дзень візіту польскай прэзідэнцкай пары ва Украіне – гэта перш за ўсё размовы пра палітыку, рэгіянальную бяспеку і эканамічнае супрацоўніцтва.  Гэта таксама нагода абмеркаваць найбольш важныя актуальныя польска-ўкраінскія праблемы.

Таму апрача сустрэчы з украінскім прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім, кіраўнік польскай дзяржавы сустрэўся таксама з прэм'ерам Украіны Дзянісам Шмыгалем і старшынёй Вярхоўнага Савета Дзмітрыем Разумковым.

На Украіну разам з польскай дэлегацыяй накіраваўся таксама старшыня Інстытута нацыянальнай памяці Яраслаў Шарэк(Jaraław Szarek) на размовы з прадстаўнікамі Украінскага інстытута нацыянальнай памяці.

Пасля палітычных сустрэч прэзідэнт прыме ўдзел у адкрыцці помніка Анне Валентыновіч (Anna Walentynowicz). Кшыштаф Шчэрскі нагадаў, што гераіня польскага руху „Салідарнасць” нарадзілася менавіта ва Украіне:

- Анна Валентыновіч, падобным чынам, як прэзідэнт Лех Качыньскі, загінулі ў Смаленскай авіякатастрофе. Нагадваю, польская дэлегацыя накіроўвалася тады ў Смаленск, каб ушанаваць польскія ахвяры. Анна Валентыновіч нарадзілася ва Украіне і мы хочам падкрэсліць згаданы факт з жыцця настолькі важнай асобы для польскай сучаснай гісторыі, гісторыі руху „Салідарнасць.  

Прэзідэнты Польшчы і Украіны таксама ўскладуць кветкі да дошкі памяці прэзідэнта Леха Качыньскага.

Польская прэзідэнцкая пара пачала візіт ва Украіну ў нядзелю з наведвання польскіх ваенных могілках у Кіеве-Быкоўні.

У Нацыянальным гісторыка-мемарыяльным комплексе „Быкаўнянскія магілы” прэзідэнт Польшчы і першая лэдзі ўсклалі кветкі на Польскіх ваенных могілках і да Міжнароднага мемарыяла ахвярам таталітарызму 1937-41 гадоў.

Анджэй Дуда адзначыў, што камуністычны рэжым быў заснаваны на Катынскай хлусні. Ён нагадаў таксама, што сёння, як Польшча, так і Украіна стаяць перад абліччам чарговай агрэсіі з боку Расіі:

- На гэты раз гаворка ідзе пра агрэсію, якая адабрала Крым і захапіла землі Данецка і Луганска. Гэта трагедыя, на якую свет ніколі не пагодзіцца. Наш абавязак - вярнуць і Украіне і Еўропе правільныя межы, паколькі гэта таксама межы добрасумленнасці, міжнароднага права, справядлівасці і звычайнай чалавечак прыстойнасці.  

Нагадваем візіт польскага прэзідэнта на Польскіх ваенных могілках у Быкоўні, прымеркаваны да 80-й гадавіну Катынскага злачынства, павінен быў адбыцца вясной, але не адбыўся ў сувязі з пандэміяй каранавіруса.

Польскія могілкі ў Кіеве-Быкоўні былі створаны ў 2011-2012 гадах па ініцыятыве Польскай Рады па ахове памяці пра баёў і пакутніцтва. У брацкіх магілах пахавання астанкі амаль 3,5 тысячы польскіх грамадзян, забітых супрацоўнікамі НКУС у 1940 годзе.

У сваю чаргу трэці дзень візіту прэзідэнта Польшчы ва Украіну будзе прысвечаны эканамічным пытанням. Анджэй Дуда накіруецца ў Адэсу, дзе разам з Уладзімірам Зяленскім адкрые Польска-ўкраінскі бізнес-форум: „Перспектывы супрацоўніцтва паміж Польшчай і Украінай: рэалізацыя сумесных ініцыятыў і праектаў у сферы транспарту і энергетыкі”.

Падчас форуму ў прысутнасці абодвух прэзідэнтаў будзе падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж партамі ў Гданьску і Адэсе, а таксама шэраг іншых эканамічных дамоваў.

Украіна як краіна, якая не з’яўляецца членам ЕС, не можа паўнавартасна ўдзельнічаць у ініцыятыве „Рэгіён трох мораў”. Таму Польшча, шляхам двухбаковых пагадненняў, дае згаданай краіне магчымасць шырокага ўдзелу ў рэгіянальнай супрацы.

Візіт прэзідэнта Анджэя Дуды ва Украіну завершыцца ў аўторак.

аз