У панядзелак, падчас сустрэчы міністраў замежных спраў краін-членаў ЕС у Люксембургу, было прынятае рашэнне ахапіць санкцыямі самога Аляксандра Лукашэнку - чытаем у выданні Gazeta Wyborcza. Міністры вырашылі, што няма ўжо магчымасці наладзіць дыялог з беларускімі ўладамі, калі яны прымяняюць такі жорсткі гвалт у адносінах беларускага насельніцтва.
Дагэтуль санкцыі супраць Лукашэнкі ўвялі толькі Вялікабрытанія ды Канада, а чорны спіс ЕС ахапіў 40 чалаввек з яго бізкага акружэння. Як тлумачыў прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон, ЕС хацеў пакінуць магчымасць дыялогу пры дапамозе АБСЕ. Цяпер жа міністры замежных спраў адрэагавалі на выключна брутальныя затрыманні ўдзельнікаў нядзельных маршаў годнасці ў Беларусі. Хапун быў параўнальны з тым, які адбываўся на дэманстрацыях адразу пасля выбараў 9 жніўня. Сілавікі затрымалі звыш 700 чалавек.
АМАП паляваў не толькі на дэманстрантаў, якія нават не паспявалі дайсці на месца збораў, але таксама на журналістаў. Былі затрыманыя каля сарака журналістаў, не толькі незалежных СМІ, але нават дзяржаўных (БелТА). Былі выкарыстаныя светлашумавыя гранаты, вадамёты і гумовыя кулі. Сярод затрыманых быў Мікіта Домарчаў, брат алімпійскай чэмпіёнкі Дар’і Домрачавай. Дарэчы, славутая біятланістка з’яўляецца афіцэрам КДБ.
Выданне нагадвае таксама пра сустрэчу Лукашэнкі з палітвязнямі ў СІЗА на Агрэсціна. Першыя ўдзельнікі “круглага стала” ужо выйшлі на свабоду. Гэта Аляксандр Васкрасенскі і Дзмітрый Рабцэвіч. Свабоду атрымалі тыя, хто пайшоў на супрацу з рэжымам і фактычна адмовіўся ад палітычнай дзейнасці, - прыводзіць Анджэй Пачобут меркаванне беларускіх экспертаў.
нг