Беларускія ўлады ўсімі сіламі імкнуцца суцішыць пратэставыя настроі ў Беларусі. Лукашэнка загадаў за ўдзел у пратэстах і страйках звальняць з працы ды адлічваць з ВНУ. Аднак гэтым ён не напалохаў грамадства. Людзі працягаюць пратэставаць.
У звязку з гэтым, піша выданне, Лукашэнка вырашыў змяніць версію падзей. Ён заявіў, што за пратэсты ў Беларусі адказвае польскі прэзідэнт Анджэй Дуда. Прычыны? Паводле словаў Лукашэнкі, якога цытуе выдае, каб адцягнуць увагу ад фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы.
Лукашэнка заявіў, што польскі бок хацеў зладзіць у Беларусі рэвалюцыю, але рэвалюцыя пачалася ў Польшчы. Так Лукашэнка ўспрыняў пратэсты польскіх жанчын супраць змен у заканадаўства, якое тычацца ўмоваў правядзення спаронаў у гэтай краіне.
Лукашэнка спадзяецца, што так проста сітуацыя ў Польшчы не вырашыцца. Беларускі кіраўнік яшчэ раз зазначыў, што Польшча не павінна ўмешвацца ў беларускія справы, піша выданне.
юл