У чацвер увечары сотні беларусаў не маглі вярнуцца на Радзіму. Яны завязлі на мяжы ў звязку з тым, што беларускія ўлады зачынілі межы. Рашэнне было прынятае ў аднабаковы парадку без папярэджання. Беларусь спыніла памежны рух на граніцах з Літвой, Латвіяй, Польшчай ды Украінай. Адкрытай засталося толькі мяжа з Расіяй, якая і так існуе толькі на паперы, піша выданне.
Гэта вынік нарады Лукашэнкі з новымі памагатымі. Беларускі кіраўнік прызначыў былых міністраў унутраных спраў ды КДБ кантраляваць сітуацыю ў заходніх абласцях. Віцэ-міністр МУС стаў лукашэнкаўскім інспектарам па Мінскай вобласці. Лукашэнка заявіў, што дае ім шырокія паўнамоцтвы, уключна з камандаваннем над вайсковымі часцямі, піша выданне.
Газета зазначае, што Лукашэнка запатрабаваў правесці мабілізацыю цывільнага насельніцтва для «абароны сваёй зямлі». Ён загадаў набраць брыгады былых вайсковых для патрулявання ды пацыфікацыі пратэстаў.
Выданне зазначае, што Лукашэнка невыпадкова звярнуў увагу на сталіцы ды заходніх абласцях краіны. Менавіта тут адбываюцца буйныя акцыі пратэсту кожную нядзелю. Магчыма Лукашэнка рыхтуецца да ўвядзення ваеннага становішча ў некаторых рэгіёнах Беларусі, зазначае выданне.
юл