Беларуская Служба

Цікавыя факты пра прэзідэнтаў ЗША

04.11.2020 15:14
Калі перамога будзе на баку Джо Байдэна 1942 году нараджэння, тады ён заняў бы месца самага старэйшага амерыканскага прэзідэнта. 
    2020
Прэзідэнцкія выбары ў ЗША 2020PAP/EPA/MICHAEL REYNOLDS

Амерыканская выбарчая сістэма такім чынам сканструявана, што можна атрымаць менш галасоў, а і так атрымаць перамогу. У гісторыі ЗША гэтак здарылася ўжо пяць разоў. Якраз Трамп на агульных выбарах атрымаў паразу на карысць Гілары Клінтан у 2016 годзе амаль трыма мільёнамі галасоў. У Амерыцы вырашальную ролю адыгрываюць сенатарскія галасы паасобных штатаў.

Народжаны ў 1946 годзе Дональд Трамп ужо падчас сваёй першай інаўгурацыі быў найстарэйшым прэзідэнтам Злучаных Штатаў Амерыкі. Калі перамога будзе на баку Джо Байдэна 1942 году нараджэння, тады ён заняў бы месца самага старэйшага амерыканскага прэзідэнта. У гісторыі ЗША новым прэзідэнтам было пераважна 50.

Калі б Джо Байдэн атрымаў перамогу на гэтых выбарах, то ён быў бы таксама другім каталіцкім прэзідэнтам ЗША. Першым быў Джон Кенэдзі. Усе астатнія былі пратэстантамі. Амерыканцы прыкладаюць вялікую ўвагу да веры ў Бога і атэіст атрымаў бы мізэрную падтрымку на выбарах.
Байдэна і Трампа, акрамя сталага веку, аб'ядноўвае яшчэ няведанне замежных моваў. Апошнім прэзідэнтам ЗША, які акрамя ангельскай, гаварыў яшчэ на іншай мове, быў Джордж Буш старэйшы. Ён ведаў інспанскую. Ад часу Франкліна Рузвельта, які ведаў французскую і нямецкую, ніводзін прэзідэнт ЗША не быў трохмоўны.

Гэта выразны зварот у параўнанні з ХІХ стагоддзем, калі амерыканскія прэзідэнты ведалі грэчаскую мову і латынь. А для аднаго амерыканскага прэзідэнта ангельская мова не была роднай – Марцін Ван Бюрэн дома гаварыў па нідэрландску, – - піша Міхал Патоцкі ў выданні «Dziennik Gazeta Prawna».

яс