Кандыдат ад Дэмакратычнай партыі на пасаду прэзідэнта ЗША Джо Байдэн перамог на выбарахДональда Трампа, і стане 46-м прэзідэнтам ЗША.
«Віншую Джо Байдэна з паспяховай прэзідэнцкай кампаніяй. Польшча поўная рашучасці падтрымлівае высокі ўзровень і высокую якасць польска-амерыканскага стратэгічнага партнёрства для яшчэ больш моцнага саюза», – заявіў яшчэ 7 лістапада ўвечары прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда. Такім чынам польскі лідар павіншаваў будучага амерыканскага прэзідэнта Джо Байдана з перамогай. Амерыканіст, выкладчык Вучэльні Лазарскага Артур Врублеўскі лічыць, што пасля змены адміністрацыі ў ЗША польска-амерыканскія адносіны не ўвойдуць у перыяд турбулентнасці:
-Мне здаецца, што стаўленне Байдэна да Польшчы будзе пазітыўным. Гэта азначае працяг прыязнай палітыкі да Польшчы, пэўны працяг палітыкі Трампа. Тут нічога не зменіцца, бо польска-мерыкаснкае супрацоўніцтва ўзаемавыгаднае. Перад усім гэты тычыцца нашых кантрактаў на закупку амерыканскага ўзбраення, ці звадкаванага газу. Тое самае тычыцца вайсковага супрацоўніцтва, узмацненне усходняга флангу НАТА, стварэнне камандаванне дывізіі ў Познані ў 2017, альбо стварэнне новага камандаванне 5-га корпуса. Узмацненне ўсходняга флангу НАТА карысна для амерыканцаў і для НАТА. У першую чаргу гэта вынікае з агрэсіўнай палітыкі Расіі. У сувязі з гэтым, не варта спадзявацца гвалтоўных зменаў палітыкі Вашынгтона ў адносінах да Польшчы. Джо Байдэн знянацку не вывадзе амерыканскіх жаўнераў з Польшчы. У выпадку, калі б Джо Байдэн пайшоў бы на гэты крок, альбо даў зялёнае святло Паўночнаму патоку, у ЗША гэта было бы ўспрынятае, як адабрэнне палітыкі Расіі. У кантэксце агрэсіі Крамля ва Украіне – такія крокі Байдэна выклікалі бы фатальную рэакцыю ўсіх ігракоў. Таксама можна дапусціць, што падтрымка Белага дома для ініцыятывы Міжмор’я будзе працягнутая, бо гэта ў першую чаргу праект пашырэння супрацоўніцтва ў межах Еўрапейскага Звязу. Ініцыятыва Міжмор’я не накіраваная супраць ЕЗ, або супраць кагосьці яшчэ.
Польшча часоў кіравання права-кансерватыўнай партыі «ПіС» нярэдка ўваходзіла ў канфлікт з еўрапейскай бюракратыяй. Прадметы канфлікту: вяршэнства права і правы сексуальных меншасцяў. Адміністрацыя Трампа не прыдавала такім пытання вялікай увагі, ці зменіцца такое стаўленне падчас урадавання адміністрацыі дэмакратаў? Адказвае амерыканіст Артур Врублеўскі:
-Няма сумневаў у тым, што Джо Байдэн будзе арыентавацца ў еўрапейскіх пытаннях на Брусель, а хутчэй нават на Берлін. Прэзідэнт Трамп з прывілеямі ставіўся да Варшавы дзеля атрымання перавагаў у канфлікце з Нямеччынай. Джо Байдэн адбудуе прыязныя адносіны з Парыжам, Берлінам і Бруселем. Аднак, гэта не будзе перашкаджаць захаванню прыязных адносінаў з Варшавай. Нічога істотна не зменіцца.
Калі гаворка пойдзе пра шанаванне правоў сексуальных меншасцяў у Польшчы, амерыканскія дэмакраты даволі востра ставцяцца да такіх пытанняў:
-Можа з’явіцца нейкая заява ў сувязі з ЛГБТ і заклікі Байдэна да абароны вяршэнства права ў Польшчы. Доктрар Карпэнтэр – абаронца правоў ЛГБТ-супольнасці з’яўляецца дарадцам Джо Байдэна. Таксама трэба памятаць, што польская апазіцыя мае знаёмых у атачэнні Байдэна. У яе будуць пэўныя механізмы дзеля ўплыву на цяперашні полькі ўрад цераз амерыкансую адміністрацыю. Магчыма Джо Байдэн таксама далучыцца да заклікаў абараняць вяршэнства права ў Польшчы. Але далей за заявы нічога ў адносінах Вашынгтона з Варшавай не зменіцца. Варта памятаць, што амерыканцы заўжды шчыльна супрацоўнічаюць менавіта з пераможцамі выбраў у канкрэтнай краіне. Гаворка ідзе пра дэмакратычныя краіны. ЗША не падтрымлівае апазіцыю ў Францыі ці ў ФРГ супраць цяперашніх урадаў. Калі камусьці здаецца, што Джо Байдэн пачне крытыкаваць «ПіС» – гэта абсалютнае абы-што. «ПіС» перамог у выбарах і мае падставы для кіравання краінай і на гэта робяць стаўку ў Вашынгтоне, а не на апазіцыю.
Падсумоўваючы, вы лічыце, што нягледзячы на змену адміністрацыі ў ЗША, генеральнае лінія палітыкі Вашынгтона ў адносінах да Польшчы не зменіцца:
-Аналізуючы розныя чыннікі: гаспадарчыя, абарончыя, геапалітычныя, Джо Байдэн будзе працягваць курс Трампа у адносінах да Польшчы. Адзінае, Джо Байдэн не будзе так часта завітваць у Польшчы і хваліць урад у Варшаве, як гэта пастаянна рабіў Дональд Трамп.
Нагадаем, пра будучыню полська-амерыкаснскіх адносінаў у кантэксце перамогі Джо Байдэна на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША разважаў польскі амерыканіст Артур Врублеўскі.
эж