На фоне пандэміі каранавіруса і прэзідэнцкіх выбараў у ЗША вядзецца таксама змаганне краін Еўразвязу ў плане новага бюджэту арганізацыі на бліжэйшыя гады. Паводле крыніц Dziennik Gazeta Prawna не абавязкова збіраецца галасаваць за новы бюджэт, а будзе моцна адстойваць сваю пазіцыю і погляды наконт бюджэту.
Гаворка ідзе перадусім пра частку, якая выдзяляецца для барацьбы з наступствамі пандэміі каранавіруса. Плануецца, каб гэтая частка бюджэту склала аж 750 мільярдаў еўра, аднак гэта будуць грошы ўзятыя ў супольны крэдыт усімі дзяржавамі Еўразвязу.
Кіраўніцтва кіроўнай партыі Польшчы “Права і справядлівасць”, не згаджаецца на такія рашэнні і захоча весці перамовы наконт умоваў выдзялення новага бюджэту. Новы фінансавы план еўрапейскага аб’яднання прадугледжаны на 7 гадоў, аднак для таго, каб увайсці ў сілу, яго мусяць прыняць усе краіны-чальцы ЕЗ. Калі хоць адна не згодзіцца прыняць гэты план, ён не зможа дзейнічаць.
У апанентах новай стратэгіі знаходзяцца Польшча і Венгрыя, якія не згодныя, каб доступ да фінансавай падтрымкі ЕЗ прывязаць да вяршэнства права ў дадзенай краіне. Калі краінам Цэнтральнай Еўропы ўдасца навязаць сваю пазіцыю, падобны бюджэт можа быць ухвалены без іх удзелу, для астатніх жадаючых краін.
Dziennik Gazeta Prawna/аев