Партал biznesalert.pl апублікаваў справаздачу наконт міжнароднай сітуацыі газаправода “Паўночны паток – 2”. Будаваная “Газпромам” падводная труба можа стаць прадметам шырокараспаўсюджаных санкцый Кангрэсу і Сенату ЗША, якія збіраюцца пашырыць чорны спіс на фірмы, якія вырашаць страхаваць праект .
Тагачасныя санкцыі ЗША прывялі да таго, што будаўніцтва “Паўночнага патоку” спынілася за некалькі кіламетраў перад яго канцам у Даніі. У сувязі з патэнцыйнымі новымі санкцыямі, нават калі і ўдасца скончыць будаўніцтва, ніхто не захоча рызыкаваць і страхаваць газаправод, супраць якога выступае ЗША, мяркуе нямецкая аналітык Сара Папунг.
Нават змена на пасадзе прэзідэнта ЗША не павінна прывесці да змены курсу адміністрацыі краіны. Джо Байдэн у асяроддзі “Газпрому” лічыцца як асоба, што больш прыхільна ставіцца да ідэі “Паўночнага патоку”, аднак, паводле слоў рэдактара biznesalert.pl Матэвуша Маршалкоўскага, гэтыя спадзяванні хутчэй за ўсё дарэмныя – дэпутаты ад дэмакратаў таксама выступаюць за пашырэнне санкцый, і па гэтаму пытанню амерыканскі парламент выступае аднагалосна.
Іншая справа, што ў працэсе важныя і энергетычныя планы ЗША па продажы і экспарце газу. Магчыма аднак, што больш радыкальныя левыя сілы ў парламенце ЗША будуць патрабаваць не толькі санкцый супраць Патоку, але і абмежавання здабычы газу ў сваёй краіне.
biznesalert.pl/аев