Беларуская Служба

Польскія СМІ: «Лукашэнка ўводзіць тэрор»

16.11.2020 16:07
Пасля смерці Бандарэнкі сілавікі паводзяць сябе больш жорстка.
Białorusini nie zgadzają się w wynikami wyborów prezydenckich.
Białorusini nie zgadzają się w wynikami wyborów prezydenckich.PAP/EPA/STR

Gazeta Wyborcza, Reczpospolita і іншыя выданні публікуюць артыкулы пра ўчарашнія пратэсты ў Беларусі, звязаныя са смерцю Рамана Бандарэнкі. Пасля таго, як Аляксандр Лукашэнка 30 кастрычніка заявіў, што сілавікі маюць права падаўляць усе праявы пратэсту, каб захаваць парадак у краіне, распачалася другая хваля жорсткіх рэпрэсій. Ахвярай гэтай хвалі стаў малады мастак Раман Бандарэнка, збіты на смерць людзьмі, якіх МУС назваў «неабыякавымі грамадзянамі».

Пасля трагічнай смерці абаронцы Плошчы Перамен і людзі па ўсёй Беларусі выйшлі выразіць сваю павагу да новага героя Беларусі. Іх сустрэла жорсткая рэакцыя з боку сілавікоў не толькі ў Мінску, але і астатніх гарадах краіны. У сталіцы сілавікі разагналі марш, які рухаўся са станцыі метро “Пушкінская”, месца смерці Аляксандра Тарайкоўскага, да Плошчы Перамен - месца, адкуль у міліцыю быў забраны Раман Бандарэнка. У выніку на плошчу прыйшло некалькі соцень чалавек. Іх жорстка разганялі АМАПаўцы.

Лукашэнка пра смерць Бандарэнкі заявіў, што маладзён быў п’яны, а ўвогуле дык больш людзей гіне на дарогах, а смерць гэтага чалавека выкарыстоўваецца ў палітычных мэтах. Самаабвешчаны прэзідэнт заявіў таксама ў чарговы раз пра тое, што пратэсты фінансуюцца з-за мяжы, а ўлада пачала вырашаць гэтую праблему.

Лідарка беларускага супрацьстаяння Святлана Ціханоўская паінфармавала аб стварэнні Народнага трыбунала, які будзе асуджаць дзеянні сілавікоў у падаўленні беларускага пратэсту.

Gazeta Wyborcza/Rzeczpospolita/аев