Аднак, яны пакуль так і не змаглі дамагчыся адстаўкі Лукашэнкі. Што чакае краіну далей?
Ужо прайшло сто дзён з моманту правядзення прэзідэнцкіх выбараў і пачатку першых масавых пратэстаў у Беларусі. Прычынай масавага незадавальнення грамадства стала фальсіфікацыя выбараў Лукашэнкам ды гвалт сілавікоў.
Беларускія пратэсты набылі розныя формы. Гэта і нядзельныя масавыя акцыі, на якія збіраліся сотні тысяч чалавек, і вывешванні сцягоў, забастоўкі, выступленні розных груп беларусаў, вечарыны ў дварах і шмат іншага.
Нягледзячы на такія масавыя і працяглыя пратэсты, беларускі рэжым трымаецца. Лукашэнка не аддае ўладу, а пратэсы спрабуе задушыць гвалтам і сілай. За апошнія тыдні колькасць арыштаваных пачала імкліва павялічвацца. Больш за 27 тысяч беларусаў прайшлі праз ізалятары, на 1000 чалавек заведзеныя крымінальныя справы.
Мы папрасілі ацаніць 100 дзён беларускіх пратэстаў палітолага Андрэя Ляховіча.
Размаўляў Юры Ліхтаровіч
Слухайце аўдыёфайл