Беларуская Служба

Эксперты ды ўлады не чакалі пратэстаў такога маштабу

17.11.2020 15:45
Акцыі грамадскага непадпарадкавання працягваюцца больш за 100 дзён.
Аўдыё
  • Палітолаг тлумачыць прычыны беларускіх пратэстаў
Ілюстрацыйны здымакEPA/STR Dostawca: PAP/EPA

Сапраўдныя прычыны давядзецца вывучаць спецыялістам. Аднак ужо цяпер бачна, што змянілася структура беларускага грамадства і каналы камунікацыі, зазначае эксперт.

Пры канцы мінулага году ў Беларусі адбыліся парламенцкія выбары. Кампанія прайшла пры мінімальнай зацікаўленасці з боку грамадства. Сярод людзей панавала палітычная апатыя. Нішто не прадказвала таго, што ў жніўны наступнага году палыне сапраўднае палітычнае паўстанне мас у Беларусі. Лукашэнка яшчэ на пачатку году выказваўся пра тое, што кампанія будзе прастой і спакойнай. Цяпер жа ён не ў стане суцішыць пратэсты, нягледзячы на поўную мабілізацыю рэпрэсіўнага апарата.

Што здарылася з беларусамі? Пра гэта мы размаўляем з кіраўніком Цэнтра палітычных даследаванняў «Палітычная сфера» Андрэем Казакевічам.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Слухайце аўдыёфайл