Ніхто іх запыты выконваць не будзе, прагназуе палітолаг. Інакш будзе велізарны скандал.
16 лістапада ў Міністэрства замежных спраў Беларусі выклікалі часова паверанага ў справах Польшчы ў Беларусі Марціна Вайцяхоўскага. Яму ўручылі ноту, у якой афіцыйны Мінск дамагаецца выдачы для прыцягнення да крымінальнай адказнасці Сцяпана Пуцілы і Рамана Пратасевіча «у самыя кароткія тэрміны з улікам асаблівай грамадскай небяспекі іх злачыннай дзейнасці». Да ноты далучаныя запыты Генеральнай пракуратурай Беларусі на адрас Міністэрства юстыцыі і Генеральнай пракуратуры Польшчы.
Сваё патрабаванне беларускія ўлады патлумачылі тым, што згаданыя беларускія грамадзяне, жывуць у Польшчы і маюць дачыненне да тэлеграм-каналаў „НEХТА” и „НEХТА Live”. Лукашэнка не раз называў гэтыя каналы экстрэмісцкімі, а сілавікі лічаць іх дзейнасць злачыннай.
У Польшчы зусім інакш глядзяць на падзеі ў Беларусі. Навучаныя горкім досведам сітуацыі з старшынёй Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесем Бяляцкім, польскія ўлады спынілі прававое супрацоўніцтва з беларускім бокам. У цяперашніх умовах гэта быў бы скандал, кажа палітолаг з Лодзінскага ўніверсітэту Пшэмыслаў Жураўскі-вэль-Граеўскі.
- Шчыра кажучы, я б адказаў асацыятыўна. Калі пасольства Івана Жахлівага звярнулася да Рэчы паспалітай з патрабаваннем спаліць кнігі, дзе яго негатыўна апісвалі, канцлер і вялікі гетман каронны Ян Замойскі адказаў, што «Мы ў Рэчы паспалітай не загадваем ды не забараняем пісаць кнігі!». Той факт, што хтосьці нешта піша пра каго заўгодна не з'яўляецца падставай да арышту і выдачы. Тым больш Лукашэнку, які фальсіфікаваў выбары ды раскруціў махавік рэпрэсій, падпарадкаваны яму апарат не мае дэмакратычнага мандату да кіравання Беларуссю. Ён не з'яўляецца бокам да размоў для польскай дзяржавы. Я думаю, што гэтае патрабаванне будзе адрынутая. Тым больш, што ў нас ёсць вельмі негатыўны з Алесем Бяляцкім, калі перададзеныя матэрыялы прычыніліся да яго арышту. Калі б цяпер польскія ўлады пагадзіліся на просьбу беларускага рэжыму, быў бы велізарны скандал у Польшчы. Гэта была б кампраметацыя тых, хто прыняў такое рашэнне.
Што далей чакае беларуска-польскія адносіны?
- Я думаю, што будзе поўная замарожванне адносіны. У сітуацыі, калі забіваюць людзей, хай і не масава. Затое арыштоўваюць масава. Маштаб параўнальны з ваенным становішчам у Польшчы ў 1981 годзе. Беручы пад увагу, што ў Беларусі меншае насельніцтва, 1/4 ад польскага, дык у працэнтным вымярэнні маштаб рэпрэсій значна большы. Таму з гэтым рэжым не будзе ніякіх адносін. Застануцца толькі практычныя моманты камунікацыі ў звязку аховай межаў. З палітычнага боку не ўяўляю сабе, каб можна было вярнуцца да нармальных адносін.
Лукашэнка гатовы знішчыць у Беларусі эканоміку, дзяржаўныя інстытуты, каб толькі захаваць уладу. Краіна можа стаць крыніцай гуманітарных праблем. Ці ў Польшчы разважаюць такі сцэнар?
- Так, але не праглядаецца сцэнар масавага зыходу накшталт сірыйскага. Вайны ў Беларусі няма. Межы ахоўваюцца. Не будзе масавага некантраляванага наплыву ваенных уцекачоў. Што тычыцца палітычных мігрантаў, думаю, што польская дзяржавы вытрымае гэты цяжар. Вядома, цяпер ёсць дадатковыя абмежаванні ў звязку з каранавірусам. Аднак апошнія месяцы існуе свядомасць сцэнару павялічанага наплыву беларускіх грамадзян. Вядома ідзецца не пра сотні тысяч, а тысяч. На гэта Польшча падрыхтавана.
Былы галоўны рэдактар тэлеграм-каналаў „НEХТА” и „НEХТА Live” Раман Пратасевіч ужо адрэагаваў на навіну. Ён заяўвіў пра сваю гатоўнасць добраахвотна вярнуцца ў Беларусь і здацца сілавікам у абмен на прымусовую транспарціроўку Лукашэнкі ў Міжнародны суд у Гаазе.
Юры Ліхтаровіч