Беларуская Служба

Сілавікі не вытрымліваюць развязанага імі тэрору

19.11.2020 17:11
У Беларусі абмяркоўваюць апублікаваны ананімнымі крыніцамі запіс размовы лукашэнкаўскіх памагатых «дружыннікаў», якіх падазраюць ва ўдзеле ў забойстве жыхара аднаго з мінскіх двароў.
Аўдыё
  • Эксперт пра стан сілавікоў у Беларусі
Ілюстрацыйны здымакImage by TheDigitalWay from Pixabay/CC0

Эксперты разважаюць дзве версіі зліву: раскол сярод сілавікоў або ціск з боку Расіі.

Тэлеграм-канал «НЕХТА» апублікаваў запіс тэлефонных перамоў старшыні ФХБ Дзмітрыя Баскава і кікбаксёра Дзмітрыя Шакуты. Апошняга называюць адным з забойцаў Рамана Бандарэнка

11 лістапада ў «двор Пераменаў» на вуліцы Чарвякова ў Мінску прыехалі людзі ў масках. Яны зрэзалі БЧБ-стужкі і зафарбавалі мурал на трансфарматарнай будцы. Мясцовыя жыхары абурыліся дзеяннямі незнаёмцаў. Сярод іх быў і 31-гадовы Раман Бандарэнка. Невядомыя людзі скруцілі яго і пацягнулі ў машыну. У чацвер 12 лістапада Бандарэнка сканаў у бальніцы ў выніку цяжкай траўмы.

Калі размова Шакуты і Баскава пра абставіны смерці Рамана Бандарэнка праўда, гэта можа азначаць, што ўсе чыноўнікі і набліжаныя да Лукашэнкі людзі праслухоўваюцца КДБ ці службай бяспекі прэзідэнта. Кіраванне і лаяльнасць дасягаецца за кошт поўнага кантролю і кампрамату ў адносінах да чыноўнікаў, кажа палітолаг Павал Усаў.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Слухайце аўдыёфайл