Беларуская Служба

Расія рыхтуе базу падземнага кіравання арміяй

20.11.2020 16:06
Новы цэнтр паўстане, каб забяспечыць краіну ад ядзернай атакі.
Здымак мае ілюстрацыйны характарShutterstock / Pimen

Партал Onet.pl піша сёння пра тое, што расійскія ўлады плануюць пабудаваць адмысловы цэнтр кіравання арміяй у выпадку ядзернай агрэсіі з боку ЗША. Пра гэты план на апошняй сустрэчы з кіраўніцтвам Мінабароны Расеі расказаў сам Уладзімір Пуцін, які падкрэсліў што «цяперашні кантроль узбраення трасецца і падае» што непасрэдна можа абазначаць канец пагадненняў між Расеяй і ЗША наконт утрымання ядзернай тэхнікі. З іншага боку – ЗША заявіла, што не збіраецца працягваць дамовы START пра абмежаванні ва ўтрыманні ядзернай зброі, якую ў 2010 годзе яны падпісалі з Масквой. Прычынай такога рашэння з’яўляецца меркаванне, што Расія не выконвае яе пастановаў. Дадаткова Вашынгтон мяркуе, што для таго, каб дзейнасць пагаднення мела сэнс, да пагаднення павінен далучыцца і Кітай, які развівае сваю ядзерную тэхналогію.

Па тых прычынах у кіраўніцтва Расіі было прынята рашэнне пра заснаванне новай базы. Дзе яна будзе размяшчацца – гэта канешне тайна. Вядома аднак, што ў канчатковым рахунку новы антыядзерны цэнтр павінен мець магчымасць змесціць усё расійскае кіраўніцтва, генераліцыю і ўвесь неабходны для кіравання ваеннымі дзеяннямі персанал. У сувязі з пагрозай ядзернай атакі і новага тыпу вайны, кіраўнічы цэнтр павінен быць забяспечаны ад уплыву ядзернай тэхнікі. Цэнтр мае забяспечваць працу ўсіх частак арміі, у тым ліку гэтак званую ядзерную трыяду – зямельную, водную і паветраную ядзерную зброю.

onet.pl/аев