Беларуская Служба

Расія надалей не прызнае Катынскае злачынства

26.11.2020 12:06
У Маскве ігнаруюць новыя адкрыцці ўкраінскіх уладаў, якія знайшлі новыя пахаванні расстраляных польскіх афіцэраў.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/Alexander Kobelyatskiy

Тэму асвятляе штодзёнка «Gazeta Wyborcza».

У палове лістапада ўкраінская пракуратура паведаміла, што НКВД магло расстраляць 3700 больш польскіх афіцэраў, чым лічылася раней. Ведамства паведаміла пра адкрыццё новых пахаванняў.

Гэта не перашкодзіла афіцыйным прадстаўнікам расійскай дзяржавы заявіць пра непрызнанне савецкай адказнасці за катынскі генацыд. З такой заявай у лістападзе выступілі дэпутаты Дзяржаўнай думы Расіі. 16 -18 лістапада з удзелам дэпутатаў Думы ў Асташкове – месцы расстрэлаў палонных палякаў – адбылася канферэнцыя, падчас якой прагучалі заявы пра недатычнасць савецкіх уладаў да забойстваў польскіх афіцэраў.

Гэта выклікала вострую рэакцыю з боку Польскай амбасады ў Маскве, піша выданне. Дыпламаты падкрэслілі, што з расійскага боку прагучалі выказванні, якія накіраваныя на фальсіфікацыю гісторыі, выбельванне НКВД, прасоўванне сталінскай версіі забойства палякаў, піша выданне.

юл