Беларуская Служба

Расія дамагаецца запісу апошняй размовы братоў Качынскіх

26.11.2020 10:56
Чаму менавіта цяпер? Пошукам адказу на гэтае пытанне занялася штодзёнка «Rzeczpospolita».
Szczątki Tu-154M, który rozbił się w Smoleńsku
Szczątki Tu-154M, który rozbił się w SmoleńskuSPUTNIK Russia/East News

Генпракуратура Расіі запатрабавала запіс апошняй размовы братоў Качыньскіх. Польскі ўрад бачыць у гэтым правакацыю і спробу дэстабілізацыі сітуацыі ў Польшчы.

Невыпадкова, што тэма ўзнікае менавіта цяпер, піша газета. Расійскія дзеянні накіраваныя на ўзмацненне падзелаў і палітычных эмоцый у Польшчы. Разам з гэтым гэта спроба адцягнуць увагу ад сапраўдных прычын катастрофы, сказаў газеце прадстаўнік кіроўнай партыі "Права і справядлівасць". Да гэтай просьбы цяжка паставіцца інакш, як да нейкай правакацыі, - заявіў намеснік кіраўніка Міністэрства замежных спраў Шымон Шынькоўскі вель Сенк. Польская пракуратура паведаміла, што ў матэрыялах справы няма запісаў і стэнаграмы такой размовы.

Выданне зазначае, што расійскі запыт з'явіўся пасля таго, як польская пракуратура запатрабавала арыштаваць кантралёраў палётаў са Смаленску.

Газета паведамляе, што Агенцтву ўнутранай бяспекі Польшчы ўдалося ўстанавіць, што сістэма радыёлакацыйнай пасадкі, якая выкарыстоўвалася дыспетчарскай службай у аэрапорце ў Смаленску падчас катастрофы не працавала. Дыспетчары не ведалі пазіцыю Тупалева, але працягвалі весці самалёт да пасадкі і працягвалі даваць пілотам каманды да прызямлення.

У адказ на гэта Генеральная пракуратура Расіі накіравала ў Польшчу запыт на "юрыдычную дапамогу" і хоча атрымаць фанаграму тэлефоннай размовы прэзідэнта Леха Качыньскага з Яраславам Качыньскім падчас апошняга палёту польскага прэзідэнта. Прычына - нібыта тая размова "патрабуе ацэнкі з боку расійскіх следчых органаў", піша выданне.

юл