Беларуская Служба

Партыя «Зялёных» хоча легалізацыі марыхуаны ў Польшчы

26.11.2020 17:11
Палітыкі партыі кажуць, што моладзь не мусіла б набываць «траўку» у крымінальных структур.
Ілюстрацыйны здымакImage by NickyPe from Pixabay/CC0

Да 20 красавіка 2021 года парламенцкая фракцыя "Зялёных" хоча падрыхтаваць тры законапраекты аб легалізацыі марыхуаны, заявіла дэпутат Уршула Зеліньска. Нацыянальны савет "Зялёных" нядаўна прыняў адозву з патрабаваннем поўнай легалізацыі марыхуаны.

Выданне зазначае, што ў "Зялёных" некалькі аргументаў на карысць легалізацыі марыхуаны. Па-першае, на дадзены момант у Польшчы існуе сур'ёзная праблема з недастатковай даступнасцю польскай марыхуаны. У краіне дзейнічае закон, які дазваляе яе ўжываць, але такой марыхуаны няма на рынку. Наяўная ж вельмі дарагая, бо імпартуецца.

"Зялёныя" кажуць, што польскі рынак таксама мог бы пастаўляць медычную марыхуану. Даўней Польшча была буйным вытворцам канопляў, і сёння не выкарыстоўвае свой патэнцыял, піша выданне.

"Зялёныя" хочуць, каб была адменена крымінальная адказнасць за захоўванне марыхуаны. Абсурдна, што маладзёнаў саджаюць у турму за тое, што яны ўжывалі невялікую колькасць марыхуаны. Паліцыя павінна займацца іншымі, больш сур'ёзнымі справамі, чым пераследам маладых людзей за "план". Тым больш, што рынак і так існуе, але ў ценявой сферы. Акрамя таго, моладзь купляе вельмі падазроныя прадукты, якія ўтрымліваюць прымешкі патэнцыяльна небяспечных рэчываў. Калі б марыхуана была законнай, дзяржава таксама мела б з яе падаткі, а наркагангі не зараблялі б на гэтым, піша газета.

юл