„Мы не спяшаемся, але паўднёвыя краіны ЕС не могуць дачакацца новага бюджэту”, - кажа ў размове з сайтам interia.pl палітолаг з Лодзінскага ўніверсітэта прафесар Пшэмыслаў Жураўскі вэль Граеўскі (Przemysław Żurawski vel Grajewski). На яго думку, Германія „жорстка падманула” Польшчы, i таму цяпер краіна не абавязаная дапамагаць нямцкаму старшынству ў ЕС у вырашэнні канфлікту.
Вета Варшавы і Будапешта, якое блакуе прыняцце бюджэту ЕС, гэта на думку прафесара, абарона незалежнасці Польшчы і Венгрыі.
„Большасць у ЕС не можа рабіць усяго, што захоча. Гэта рэгулюецца дагаворамі”, - нагадаў эксперт і дадаў, што некаторыя прынцыпы гэтак званага вяршэнства закону ўмешваюцца ва ўнутраную палітыку дзяржаў-членаў.
„Еўразвязаўская Поўнач, то бо „ Клуб скупых” у склад, якога ўваходзяць Германія, Аўстрыя, Нідэрланды і скандынаўскія краіны, хоча абмежаваць пераводы сродкаў пад любой падставай(…) Поўдзень ЕС, гэта значыць, Партугалія, Іспанія, Італія і Грэцыя маюць жахлівую запазычанасць ад 112 да 205 адсоткаў ВУП. Гэтыя краіны маюць тэрміновую патрэбу ў грошах і не могуць іх пазычаць па-за структурай ЕС”, - паясняе палітолаг.
„Краінам Поўдня саюза спяшаецца. Нам – не. У Польшчы запазычанасць складае толькі каля 60 адсоткаў ВУП, эканоміка знаходзіцца ў добрым стане, у яе ёсць яшчэ шмат сродкаў, не выкарыстаных з папярэдняга бюджэту, якімі краіна можа распараджацца да 2023 года”, - кажа Жураўскі вэль Граеўскі.
Паводле яго, у гэтай сітуацыі багатая Поўнач ЕС хоча адмовіцца ад фінансавай дапамогі Поўдні ЕС, выкарыстоўваючы ў якасці аргумента вета Польшчы і Венгрыі.
„Краіны Поўначы ЕС спрабавалі падбухторыць Поўдзень супраць Усходу ЕС, але яны рызыкуюць, што ў выніку падбухтораць Поўдзень ЕС супраць Поўначы ЕС”, - падкрэсліў эксперт. Паводле яго, краінам поўдня Еўрасаюза ўсё роўна, па якой прычыне Поўнач ЕС не хоча даць ім сродкаў ЕС. Тым часам Польшча змагаецца за незалежнасць.
Апрача таго, калі Поўдзень не атрымае сродкаў, то „Клуб скупых” з Поўначы ЕС страціць велізарныя рынкі, у тым ліку, італьянскі і іспанскі.
Прафесар Жураўскі вель Граеўскі лічыць, што эканамічна наймацнейшая краіна ЕС - Германія, не ў стане крэдытаваць эканомікі Францыі, Італіі і Іспаніі.
„Манеўр, якім нас часам палохаюць, што 25 краін дамовяцца і будуць пазычаць грошы па-за структурамі ЕС для маргіналізацыі права вета, вельмі складаны ў рэалізацыі”, - сказаў палітолаг. Апрача таго, Еўракамісія не мае права пазычаць сродкі ад імя Еўрасаюза без згоды ўсіх членаў.
На думку лодзінскага навукоўца Polexit – гэта толькі палітычны інструмент шантажу ў руках польскай апазіцыі.
„Ніводная з асноўных палітычных партый не абвяшчае праграмы выхаду Польшчы з ЕС”, - падкрэсліў Жураўскі вэль Граеўскі.
Прафесар нагадаў, што ў ліпені прадстаўнікі старшынства Германіі ў ЕС прадстаўлялі новы механізм выплаты сродкаў з бюджэту і фондаў ЕС у якасці інструмента барацьбы з карупцыяй, а не палітычнага ціску на дзяржавы-члены.
„Немцы нас жорстка падманулі. Таму цяпер мы ніякім чынам не абавязаны дапамагаць іх старшынству ў вырашэнні гэтага канфлікту”, - ацаніў палітолаг . Ён нагадвае, што пасля Германіі старшынства ў ЕС прымуць партугальцы, якія зацікаўленыя ў хуткай выплаце сродкаў і вырашэнні канфлікту.
aз