Тэму асвятляе, штодзёнка «Dziennik Gazeta Prawna».
Рашэнне азначае, што неўзабаве можна чакаць канчатковага зацвярджэнне санкцый на ўзроўні міністраў. Гэта рашэнне будзе дапрацавана ў пісьмовую працэдуру. Санкцыі будуць палягаць на замарожванні актываў і забароне ўезду ў ЕЗ.
У снежні 2019 года міністры замежных спраў ЕС далі зялёнае святло для распрацоўкі адпаведнай заканадаўчай базы. Праца над рэжымам санкцый была паскорана пасля спробы атруціць расійскага апазіцыянера Аляксея Навальнага ў гэтым годзе.
У пачатку верасня група з больш чым 100 еўрадэпутатаў заклікала Германіі ды кіраўніка дыпламатыі ЕХ Жазэпа Барэля хутка прыняць санкцыйны механізм, каб прыцягнуць да адказнасці вінаватых у замаху на забойства Навальнага.
У 2012 годзе Палата прадстаўнікоў ЗША прыняла т.зв. Закон Магніцкага, які дазваляе ўладам ЗША адмаўляць у візах расійскім чыноўнікам, адказным за парушэнні правоў чалавека. Закон таксама дазваляе блакаваць банкаўскія рахункі гэтых людзей.
юл