Працяг тэматыкі беларуска-расійскіх адносінаў, якую закранае Rzeczpospolita. Гаворка ідзе пра сустрэчу дзяржаў Арганізацыі дагавора па калектыўнай бяспецы (АДКБ), якая прайшла на гэтым тыдні ў выглядзе відэаканферэнцыі. Актуальны стан арганізацыі так апісаў маскоўскі эксперт Аркадзь Дубноў: «На так званай постсавецкай прасторы няма ўжо жадаючых уступіць у АДКБ, затое ёсць ахвотныя ўступіць у NATO. NATO – гэта рэальны хаўрус, а АДКБ – папяровы».
Падчас сустрэчы Уладзімір Пуцін стараўся ігнараваць агрэсіўныя выпады ў адрас Захаду Аляксандра Лукашэнкі. На форуме ваеннага хаўрусу Лукашэнка скардзіўся, што NATO ды ЗША канцэнтруюць свае войскі непадалёк ад заходняй мяжы Рэспублікі Беларусь і яны захочуць адарваць заходнія землі Беларусі. У сваю чаргу расійскі прэзідэнт казаў пра ўмяшальніцтва звонку ў справы Беларусі – фінансавай, прапагандысцкай і палітычнай падтрымцы апазіцыі, але ні словам не згадаў пра ваенную пагрозу з боку Захаду.
«Ніводная постсавецкая дзяржава не баіцца Захаду», – гэтак Аркадзь Дубноў тлумачыць, чаму Расія падчас саміту не хацела абмяркоўваць ваеннай пагрозы з боку NATO, аб якой казаў Лукашэнка.
нг